Помнік вызваліцелям — помнік у вёсцы Высачаны, Віцебская вобласць. Знаходзіцца на паўночнай ускраіне вёскі.

Аіпсанне На ўшанаванне памяці воінаў-вызваліцеляў, партызан і падпольшчыкаў-камсамольцаў з Высачан, якія ў 1942—1944 гадах вялі барацьбу ў тыле нямецкіх войскаў, у 1975 годзе пастаўлены абеліск. У ніжнюю частку абеліска ўманціраваны блок з барэльефнымі выявамі твараў воіна і партызана, а таксама рукі са зброяй. Злева — гарызантальны брус на апорах з надпісам-прысвячэннем. Дынамічны зрэз левай грані абеліска, кантраст шурпатай яго фактуры і згладжанай са слядамі апалубкі паверхні бруса ўзмацняе выразнасць помніка. Абеліск пастаўлены на выкладзенай шэрымі бетоннымі плітамі пляцоўцы, да якой вядзе дарожка.

Архітэктар помніку В. Ягадніцкі.

Літаратура Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал. С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мн., 1985. — С. 292.

Катэгорыя:Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі Катэгорыя:Высачаны (Лёзненскі раён) Катэгорыя:1975 год у Беларусі Катэгорыя:Славутасці Лёзненскага раёна Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Віктара Ягадніцкага