Чапскі — прозвішча.
Вядомыя носьбіты Ежы Эмерыкавіч Чапскі (1861—1930) — грамадскі дзеяч. Караль Гутэн-Чапскі (1778—1836) — дзяржаўны і грамадскі дзеяч. Караль Эмерыкавіч Чапскі (1860—1904) — дзяржаўны дзеяч, мінскі гарадскі галава (1890—1901), прадпрымальнік, філантроп. Мар’ян Гутэн-Чапскі (1816—1875) — іполаг, пчаляр, доктар права, удзельнік паўстання 1863 года. Станіслаў Гутэн-Чапскі (1779—1844) — вайсковы дзеяч. Эмерык Каралевіч Чапскі (1828—1897) — калекцыянер, нумізмат. Эмерык Аўгуст Чапскі (1897—1979) — польскі гісторык, палітычны дзеяч. Францішак Станіслаў Гутэн-Чапскі (1725—1802) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Юзаф Чапскі (1896—1993) — польскі мастак, літаратар, вайсковы дзеяч. Эдвард Чапскі (1819—1888) — польскі і расійскі дзяржаўны дзеяч.
Гл. таксама Род Чапскіх