Жак Дзютрон (; , , Францыя) — французскі рок-музыкант і кінаакцёр, папулярны ў 1960-х — 1970-х гадах. Выконваў песні на стыку французскага попа, гаражнага року і псіхадэлічнага року. Лаўрэат прэміі «Сезар» (1992) за ролю Вінцэнта Ван Гога ў аднайменным біяграфічным фільме Марыса Піялы.

Згодна з All Music Guide, Дзютрон з’яўляецца «адным з самых папулярных выканаўцаў у франкамоўным свеце», хоць ён «застаецца малавядомым у ангельскамоўных краінах». У 1991 годзе яго сінгл «Il est cinq heures, Paris s'éveille» (1968) быў прызнаны найлепшым франкамоўным сінглам усіх часоў па апытанні музычных крытыкаў.

Пачаў сольную кар’еру ў 1966 годзе, доўгі час (да 1975 года) супрацоўнічаў з паэтам Жакам Ланцманам. З 1973 года пачаў акцёрскую кар’еру. Таксама пісаў песні для іншых выканаўцаў. Песні Дзютрона ў розны час выконваліся Ванэсай Парадзі, Mungo Jerry, Сільві Вартан, Сержам Генсбурам і іншымі.

Жонка — спявачка Франсуаза Ардзі. Сын Тама — гітарыст.

Дыскаграфія Студыйныя альбомы

Jacques Dutronc (1966)Першыя сем альбомаў маюць адну назву — імя выканаўцы, таму часцей яны вядомыя па назве сінглаў ці самых вядомых песень з іх Jacques Dutronc (1968) L'opportuniste (1968) Le responsable (1969) Jacques Dutronc 71 (1971) Jacques Dutronc 72 (1972) Jacques Dutronc 75 (1975) Guerre et pets (1980) C'est pas du bronze (1982) C. Q. F. Dutronc (1987) Brèves rencontres (1995) Madame l'existence (2003) Заўвагі

Катэгорыя:Акцёры Францыі Катэгорыя:Музыканты Францыі Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Францыі