Арлея — археалагічны помнік каля вёскі Арлея Полацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Знаходзіцца за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі, у лесе.

Апісанне Мясцовая назва Царкавішча. Займае ўзгорак авальнай формы, вышынёй 20 м. Мае пляцоўку 50x30 м. Гарадзішча ўмацавана двума валамі вышынёй 2,5 м, ніжэй прасочваюцца яшчэ два кальцавыя валы вышынёй 3,5 м і паміж імі 2 равы шырынёй 2,5 м і глыбінёй 1 м. Адкрыў і абследаваў у 1981 годзе Ш. І. Бекцінееў. Раскопкі ў гарадзішчы не праводзіліся.

Літаратура Археалагічнае вывучэнне Полацка //  — С. 27—48. Полацкі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1985. — С. 332—377.

Катэгорыя:Гарадзішчы Полацкага раёна Катэгорыя:Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Арлея