Зла́тан Ібрагі́мавіч (; нар. , Мальмё, Швецыя) — шведскі футбаліст баснійскага паходжання, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Швецыі (2001—2023), у якой з’яўляўся капітанам каманды. Адзін з самых высокааплатных футбольных ігракоў свету«World’s Highest Paid Footballer’s Revealed» . talksport.co.uk.. Ібрагімавіч з’яўляецца адным з дзесяці ігракоў, якія зрабілі больш за 100 выступаў за зборную Швецыі, а таксама з’яўляецца найлепшым бамбардзірам зборнай за ўсе часы ў міжнародных матчах. Неаднаразова прадстаўляў Швецыю на чэмпіянатах свету і Еўропы.
Златана часцяком параўноўваюць з нідэрландскім іграком Марка ван Бастэнам. Шведскі футбаліст з’яўляецца адным з найлепшых нападнікаў свету і лічыцца адным з самых выбітных футбалістаў свайго пакаленняZlatan Ibrahimovic: From teenage outcast to world great. BBC SportPapin: Ibrahimovic is like Van Basten . FIFA.com.. Ягоны ўражлівы гол цераз сябе ў матчы за зборную Швецыі супраць зборнай Англіі атрымаў у 2013 годзе прэмію Пушкаша як найлепшы гол годаZlatan wins FIFA’s goal of the year award for unbelievable bicycle kick against England. Daily Mail. У снежні 2014 года шведская газета Dagens Nyheter назвала Ібрагімавіча другім найлепшым шведскім спартсменам усіх часоў пасля Б’ёрна БоргаZlatan Ibrahimovic: Striker fumes as Borg is top sporting Swede. BBC Sport.
Кар’ера
Распачаў кар’еру ў родным горадзе Мальмё. Працягнуў кар’еру ў нідэрландскім клубе «Аякс». У 2004 годзе трапіў у італьянскі «Ювентус», дзе гуляў два гады, потым перайшоў у італьянскі «Інтэрнацыянале».
4 чэрвеня 2023 года пасля апошняй гульні Серыі A абвясціў аб завяршэнні прафесійнай кар’еры.
Дасягненні «Аякс»: Чэмпіён Нідэрландаў (2): 2002, 2004 Уладальнік Кубка Нідэрландаў: 2002 Уладальнік Суперкубка Нідэрландаў: 2003
«Інтэрнацыянале»: Чэмпіён Італіі (3): 2007, 2008, 2009 Уладальнік Суперкубка Італіі (2): 2006, 2008
«Барселона»: Чэмпіён Іспаніі: 2010 Уладальнік Суперкубка Іспаніі (2): 2009, 2010 Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2009 Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2009
«Мілан»: Чэмпіён Італіі (2): 2011, 2022 Уладальнік Суперкубка Італіі па футболе: 2011
«Пары Сен-Жэрмен»: Чэмпіён Францыі (4): 2013, 2014, 2015, 2016 Уладальнік Кубка Францыі (2): 2015, 2016 Уладальнік Кубка французскай лігі (3): 2014, 2015, 2016 Уладальнік Суперкубка Францыі (3): 2013, 2014, 2015
«Манчэстэр Юнайтэд»: Уладальнік Кубка Англійскай футбольнай лігі: 2017 Уладальнік Суперкубка Англіі: 2016 Пераможца Лігі Еўропы: 2017
Крыніцы
Спасылкі
Профіль на афіцыйным сайце «Мілана» Статыстыка на ESPN
Катэгорыя:Футбалісты Швецыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Швецыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Мальмё Катэгорыя:Ігракі ФК Аякс Амстэрдам Катэгорыя:Ігракі ФК Ювентус Катэгорыя:Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан Катэгорыя:Ігракі ФК Барселона Катэгорыя:Ігракі ФК Мілан Катэгорыя:Ігракі ФК Пары Сен-Жэрмен Катэгорыя:Ігракі ФК Манчэстэр Юнайтэд Катэгорыя:Ігракі ФК Лос-Анджэлес Гэлаксі