Халупнікі () − катэгорыя залежных сялян і гарадской бядноты ў Польшчы, Вялікім Княстве Літоўскім і Аўстра-Венгерскай імперыі ў XVI—XIX стст. Назва паходзіць ад польскай назвы хаты − халупы Słownik Języka Polskiego XVII i 1. połowy XVIII wieku , Polska Akademia Nauk, Instytut Języka Polskiego.

Узнікненне халупнікаў, іх існаванне Адзінага сялянскага саслоўя ў Польшчы і Вялікім Княстве Літоўскім не існавала, было некалькі саслоўных груп − халупнікі, бабылі, кутнікі, каморнікі, — малазямельныя і зусім беззямельныя сяляне, вымушаныя зарабляць на жыццё рознага роду промысламі, рамяством, наёмнай працай на чужой зямлі. Халупнікі з’явіліся пасля Уставы на валокі 1557 года, выдадзенай каралём Жыгімонтам II Аўгустам, калі многія сяляне страцілі зямлю і засталіся толькі з уласнай хатай (халупай) і невялікім зямельным надзелам да 3 моргаў (прыблізна 2,13 гектара)Пичета В. И. Аграрная реформа Сигизмунда-Августа. — С. 183—184..

Маёмасць халупнікаў складалася з халупы і некалькіх дробных жывёл. Халупнікі не адпрацоўвалі паншчыну і не плацілі чынш, але плацілі пану пасядзінкі за пражыванне на яго зямлі: 2-4 злотых. У агульнай структуры насельніцтва колькасць халупнікаў у другой палове XVI стагоддзя была нязначнай − вагалася ад 2 да 5 %. У далейшым колькасць халупнікаў расла, і ў сярэдзіне XIX стагоддзя яны ўжо займалі ад 7 да 24 % хатніх гаспадарак у сёлах Украіны. Малазямельныя халупнікі ў XVII стагоддзі зліліся з цяглымі сялянамі, і ўжо сталі адбываць пешую паншчыну — 25 дзён у годзе, і іншыя павіннасці. Пасля скасавання паншчыны, у цэлым халупнікі не атрымлівалі зямлі, застаючыся сельскагаспадарчымі працаўнікамі ці адыходзілі ў гарадыТимочко Н. А. Економічна історія України: Навч. посіб. — К.: КНЕУ, 2005. — 204 с. ISBN 966-574-759-2.

Літаратура Рембовский А. История и значение чиншевого владения в Западном крае. − СПб., 1886. С. 156. Похилевич Д. Л. Крестьяне Белоруссии и Литвы в XVI—XVIII в. ― Львов, 1957. С. 179. Голубеў В. Ф. Сялянскае землеўладанне и землекарыстанне на Беларусі XVI—XVIII ст. ― Мн., 1992. С. 175. Бойко І. Д. Селянство України в другій половині XVI — першій половині XVII ст. − К., 1963. С. 332. Jawor G. Ludność chłopska i społeczności wiejskie w województwie lubelskim w późnym średniowieczu (schyłek XIV — początek XVI wieku). − Lublin, 1991. S. 174.

Катэгорыя:Саслоўі Катэгорыя:Сялянства Катэгорыя:Сялянства Вялікага Княства Літоўскага