Грушэцкія (герба «Любіч») — польскі шляхецкі, а таксама беларускі і расійскі дваранскі род, які ўзяў назву ад сёл (Грушкі, Грушыцы, Вялікія і Малыя) (Польшча, Люблінскае ваяводства, Замойскі павет, гміна Неліш). Тыя сёлы, разам з іншымі, польскі кароль Уладзіслаў Ягайла надаў каля 1411 года, у якасці ўзнагароды рыцарскіх заслуг (за гераізм праяўлены пад час Грунвальдскай бітвы), пачынальніку гэтага роду, Genealogia Polska/GruszeckiKasper Niesiecki, Herbarz Polski, wyd. J.N. Bobrowicz, Lipsk 1839—1845 (Gruszecki herbu Lubicz (t. 4 s. 301—302)), кароннаму харунжаму. Таксама Грушэцкія былі ўладарамі і іншых мясцін — Вярцішоў і Быхаўка, таксама ў Люблінскім ваяводстве.

Існуюць так сама роды Грушэцкіх іншых гербоў: «Бялыня», «Радван» і «Слепаўрон».

Галіны роду

Польшча thumb|right|160px|Уладзіслаў Грушэцкі (1812—1876) — член Рады Каралеўства Польскага З польскай лініі найбольш вядомыя: каронны харунжы караля Ягайлы рыцар Kasper Niesiecki, Herbarz Polski /Gruszecki herbu Lubicz ; Самуіл Грушэцкі, сакратар Яго Каралеўскай Вялікасці Жыгімонта III Вазы, пасланнік пры Святлейшым Карале Дзяржавы Іспанскай і абедзвюх Індый; (1812—1876), член Рады Каралеўства ПольскагаM.J. Minakowski, Genealogia potomków Sejmu Wielkiego, радчы Таварыства Крэдытовага Земскага, падпаручнік 1-га ўланскага палка, удзельнік Лістападаўскага паўстання (гід у штабе вярхоўнага галоўнакамандуючага); Антоні Грушэцкі (1734—1798) — прафесар Кракаўскай акадэміі, мастак караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага; Каспер Грушэцкі (1780—1836) — апеляцыйны суддзя Каралеўства Польскага; Антоні Грушэцкі (1712—1791) — суперінтэндант кароннай мытні, мытнік каронны, казначэй асвенцімска-заторскі; Антоні Грушэцкі (1850—1930) — ксёндз, вікарый Марыяцкага касцёла ў Кракаве, камергер Папы Рымскага; Канстанцін Францішак Грушэцкі (1803—1874) — член Сената, сакратар канцылярыі Рады Каралеўства Польскага ў 1860—1868 гг.

Многія доўгі час жылі на сваёй вотчыне ў Вялікіх Грушках.

Расія 160px||right|thumb|Герб расійскай галіны роду Грушэцкіх Адна з лініі роду асела ў Расіі, пакінуўшы значны след у гісторыі Расіі. Былі баярамі, ваяводамі, сенатарамі, высокімі генераламі, уладарамі маёнткаў і дамоў у Маскве і Пецярбургу. Агаф’я Сямёнаўна Грушэцкая была жонкай (1680—1681) расійскага цара Фёдара Аляксеевіча (1661—1682), які ўладарыў у 1676—1682 гадах Але, нарадзіўшы яму сына, царэвіча Ілью Фёдаравіча, памёрла праз тры дні пасля родаў. На жаль, і немаўлятка пражыў усяго дзесяць дзён. Таксама Грушэцкія былі ў сваяцтве са многімі знакамітымі сем’ямі: кн. Баратынскімі, кн. Валконскімі, кн. Гагарынымі, кн. Галіцынымі, кн. Далгарукавымі, кн. Міласлаўскімі, кн. Урусавымі, гр. Бястужавымі-Румінымі, гр. Мураўёвымі-Апосталамі і іншымі. Гэтая галіна Грушэцкіх унесена ў VI часць радаслоўнай кнігі Маскоўскай, Пскоўскай і СПб. губерній (Гербоўнік, II, 85). Астатнія сем галін таго ж роду ўнесены ў VI і I часці радаслоўнай кнігі губерній Магілёўскай, Кіеўскай, Ковенскай, Валынскай і Падольскай. Ёсць яшчэ сем радоў Грушэцкіх, пазднейшага паходжання. Род існуе і сёння.

Апісанне герба На шчыце, маючым залатое поле, выяўлены срэбная падкова і два крыжы: адзін срэбны ў сярэдзіне падковы, а другі — залаты, на яе паверхні, над подковай. Зверху шчыта — дваранскі шлем з дваранскаю каронаю на ім, і трыма страусавымі пер’ямі. Намёт на шчыце блакітны, падкладзены золатам. Герб з апісаннем і даведкай аб родзе ўнесены у «Общий Гербовник дворянских родов Всероссийской Империи» (Том 2, ліст 85).

Беларусь thumb|right|200px|Радавод Грушэцкіх. «Аршанскі гербоўнік», 1900 год На Беларусі найбольш ранейшыя звесткі — вядома, што з гэтага роду браты Грушэцкія мелі земліГРУШЭЦКІ гэрбу «Любіч»: Себасцьян у 1663 годзе фармальна валодаў маёнткам у Смаленскім ваяводстве; Канстанцін — рэчыцкі гродскі рэгент, валодаў пад Рэчыцай маёнткам ЖалезнякіРГИА. Ф. 1343. Оп. 19. Д. 5128. Л. 216 об.. У 1691—1696 гадах — застаўной валокай у ак. Камары (Аршанскі павет): «по закладному праву 1691 Апреля 22 писанному, и тогож года Июня 18 признанному, владел 6-тью уволоками земли в имении Комарах, лежащем в Оршанском Повете. В последствии времени немогши по некоторым причинам сам владеть сказанным имением, он Константин Грушецкий по положению посредников, передал таковое Вотченнику онаго, Якову Држевецкому и выдал Квитанцию, 1696 Ноября 12 писанную, а того ж года и месяца 14 числа, признанную в Каптурном Суде, имевшем свое заседание во время между-царствия»РГИА. Ф. 1343. Оп. 19. Д. 5128. Л. 86 об.; ср.: Там жа. Л. 2. («время между-царствия» — перыяд паміж канчынай Яна III Сабескага і абраннем Аўгуста II). Казімір у 1660 спадчынным ад бацькоў маёнткам КамаровічыРГИА. Ф. 1343. Оп. 19. Д. 5128. Л. 86 об.-87. (Мсціслаўскае ваяв.(Чэрыкаўскі раён)). 13 снежня 1660 года Казімір Грушэцкі даказваў сваё валоданне часткай маёнтку Камаровічы квітанцыяй аб уплаце падымнага падаткуРГИА. Ф. 1343. Оп. 19. Д. 5128. Л. 3 об., 85, 86-86 об.Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской. Витебск, 1900. Вып. 28. С. 44.. Унук Казіміра, Мікалай Грушэцкі, падпісваўся ў дакументах, як: «Dworzanin JKmci herbu Lubicz dziedzic częsci maiętnosci Komarowicz» (). Ад Казіміра пайшлі нашчадкі, якія ў XIX ст. жылі ў Копыскім, Магілёўскім і Чавускім паветах. Грушэцкія таксама ўваходзілі ў (Віцебск, 1900 г.). На Беларусі нашчадкі роду жывуць і сёння.

Апроч таго thumb|right|200px|Марцін Грыгор’евіч Грушэцкі (1829 — к.1908) — кандыдат права, натарыус, тытулярны саветнікМарцін Грыгор’евіч Грушэцкі на сайце «Радавод» Марцін Грыгор’евіч Грушэцкі (1829 — к. 1908, нашчадак Казіміра) — кандыдат права, тытулярны саветнікРоссийский Некрополь № 3. Буква «Г», дваранін Магілёўскай губерні. У 1848 г. скончыў Магілёўскую губернскую гімназію,Выпускники Могилевской гимназии 1814—1909" служыў у Магілёўскім губернскім праўленні. Каля 1868 г. пакінуў Магілёўшчыну, у 1868 г. — гарадавы натарыус Ліпецкага ўезду (сведчыў купчыя крэпасці). Пазней служыў натарыусам у Пензе (дзе быў таварышам па службе натарыуса Барыса Гуля, бацькі пісьменніка ). У 1889 узнагроджаны вордзенам Св. Уладзіміра 4-й ст.. Меў 10 дзяцей — 5 сыноў, 5 дачок. Яго сыны Грыгорый (пасля рэвалюцыі 1917 з’ехаў з жонкай у Польшу) і Іван служылі юрыстамі ў Пензе. У лістападзе 1917 г. Іван быў спалены рэвалюцыйнай бандай у сваім маёнтку Пасопнай Пелецьме пад Пензай, аб чым узгадана ў рамане Р. Гуля «Я знёс Расію» (так сама там узгаданы і яго бацька, Марцін, як саслужбовец Барыса Гуля). Яшчэ адзін сын Марціна — Станіслаў, быў выдатным мастаком (але рана памер, пакінуўшы 2 дачок). На пачатку XX ст. ён атрымаў медаль на Парыжскай выставе. Альберт Грыгор’евіч Грушэцкі (1831 — к.1897, брат Марціна) — стацкі саветнік, нар. ў Магілёўскай губерне, у 1857 пераехаў у Пецярбург, дзе служыў у Міністэрстве Імператарскага двара і ўдзелаў. Грушэцкі Зміцер ФядотавічНекропль, боевые действия (з Магілёўскага павету, в. Клапінічы (сёння магчыма — Кляпінічы, Комсеніцкі сельсавет, Круглянскі раён)) — унтэр-афіцэр, ваяваў на лінкоры «Андрей Первозванный», памёр ад тубяркулёзу 6 лютага 1916 г.. Пахаваны на праваслаўных могілках базы Балтыйскага флоту ў порце Гельсінфорс, ФінляндыяГлава III, Боевые действия . У паўстанні 1863-64 гг. прымалі ўдзел: Грушэцкі Валяр’янСписки политических преступников, 1864 — дваранін Магілёўскай губерні. Пражываў ў Магілёве. Адасланы на пасяленне ў аддаленыя месцы Сібіры. З кастрычніка 1873 па май 1874 знаходзіўся пад наглядам паліцыі ў Вякая Вятскай губерні (пасля Енісейскай губерні). Грушэцкі МікалайБиблиографический справочник участников восстания 1863—1864 гг. — дваранін Магілёўскай губерні. Адасланы на жыццё ў Томскую губерню. З жніўня 1867 па 1871 знаходзіўся пад наглядам паліцыі ў Вятскай губерні.

Украіна На Украіне, апроч расійскай галіны, адзін з Грушэцкіх, шляхціч-пекар Андрэй Грушэцкі, у 1592 годзе стаў львоўскім мяшчанінам. Гэты род у канцы XVI ст. быў дастаткова разросшымся. Браніслаў Грушэцкі, быў войскі і лоўчы Чарнігаўскі; у Галасковічах (Львоўская вобласць, Бродаўскі раён), у 1660-х гадах пабудаваў замак. Кароль Грушэцкі — маршалак шляхты Уманськага павета. Антоні Грушэцкі (1734—1798) — вядомы мастак, прафесар жывапісу Кракаўскай акадэміі. Васіль Грушэцкі, родам з Кіеўскай губерні, служыў стацкім саветнікам у Магілёве.

У канцы XVIII — пачатку XIX стст. Грушэцкія ў Кіеўскай губерні жылі ў Васількоўскім (2 рода) — с. Буда, Ярашеўка; Звянігарадскім (3) — с. Церэшкі, Міхалаўка; Тарашчанскам (1) — с. Грузкі, Чарнінская буда; — паветах. Легітымізараваны былі 3 рода: 1. Кіеўскі п., 1817 г. — ч.1, а 1835-ы ужо ч.6. 2. Уманскі п., 1803 г. — ч.1. 3. Уманскі п., 1816 г. — ч.1. былі афіцыялістамі графа Патоцкага.

Грушэцкія ўваходзілі ў радаслоўную кнігу Кіеўскага дваранскага дэпутацкага сходу 1906 года.

Літаратура