Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (ААЦ) — дзяржаўны орган, які здзяйсняе рэгуляванне дзейнасці па забеспячэнні абароны інфармацыі, што змяшчае звесткі, якія складаюць дзяржаўную тайну Рэспублікі Беларусь або іншыя звесткі, што ахоўваюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам, ад уцечкі па тэхнічных каналах, несанкцыянаваных і ненаўмысных уздзеянняў.
Задачы вызначае прыярытэтныя напрамкі тэхнічнай абароны інфармацыі, якая змяшчае звесткі, што складаюць дзяржаўную тайну, або іншыя звесткі, што ахоўваюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь; каардынуе дзейнасць па тэхнічнай абароне інфармацыі; арганізуе і рэалізуе ў межах сваіх паўнамоцтваў кантроль за дзейнасцю па забеспячэнні тэхнічнай абароны інфармацыі; удзельнічае ў распрацоўцы праектаў нарматыўных прававых актаў у галіне тэхнічнай абароны інфармацыі; арганізуе і здзяйсняе сертыфікацыю, экспертызу, атэстацыю і ліцэнзаванне ў галіне тэхнічнай абароны інфармацыі; забяспечвае бяспеку сайта прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; забяспечвае пэўнасць шляхам правядзення экспертызы розыгрышаў тыражоў латарэй; здзяйсняе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.
Функцыі збор, абагульненне і аналіз інфармацыі ў галіне тэхнічнай абароны інфармацыі; падрыхтоўка інфармацыйных, інфармацыйна-даведачных, аналітычных і прагнозных дакументаў, іншых матэрыялаў па пытаннях тэхнічнай абароны інфармацыі; вызначэнне прыярытэтных кірункаў тэхнічнай абароны інфармацыі; здзяйсненне каардынацыі дзейнасці па тэхнічнай абароне інфармацыі інфармацыйна-аналітычных сетак, комплексаў тэхнічных сродкаў, базаў даных, інфармацыйных сістэм, сістэм сувязі і кіравання дзяржаўных органаў; арганізацыя і правядзенне прац па тэхнічнай абароне інфармацыі і рэгістрацыі імёнаў у нацыянальным сегменце сеткі Інтэрнэт; падрыхтоўка праектаў нарматыўных прававых актаў у галіне тэхнічнай абароны інфармацыі; здзяйсненне функцый заказніка дзяржаўных і галіновых навукова-тэхнічных праграм, удзел у распрацоўцы і ўзгадненні праектаў дзяржаўных стандартаў, арганізацыя і правядзенне навукова-даследчых і вопытна-канструктарскіх прац у галіне тэхнічнай абароны інфармацыі; кіраўніцтва дзейнасцю Навукова-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Навукова-даследчы інстытут тэхнічнай абароны інфармацыі»; правядзенне прац з выкарыстаннем актыўных сродкаў супрацьдзеяння тэхнічным разведкам; арганізацыя і правядзенне ў межах сваёй кампэтэнцыі прац па тэхнічнай абароне інфармацыі крыптаграфічнымі метадамі, у тым ліку з выкарыстаннем электроннага лічбавага подпісу; здзяйсненне ў межах сваіх паўнамоцтваў кантролю дзейнасці па забеспячэнні тэхнічнай абароны інфармацыі ў дзяржаўных органах, арганізацыях незалежна ад арганізацыйна-прававых формаў і формаў уласнасці; здзяйсненне ліцэнзавання дзейнасці ў галіне тэхнічнай абароны інфармацыі; правядзенне па заяўках органаў дзяржаўнага кіравання і арганізацый экспертызы тэхнічных сродкаў абароны інфармацыі і па пытаннях, звязаных з забеспячэннем бяспекі інфармацыйных сістэм; правядзенне прац па атэстацыі дзяржаўных інфармацыйных сістэм і сертыфікацыі сродкаў тэхнічнай абароны інфармацыі; правядзенне ў межах сваёй кампэтэнцыі кантролю выпраменьваючых радыёэлектронных сродкаў, дасяжных тэхнічным сродкам разведкі, з мэтай выкрыцця і ўстаранення каналаў уцечкі ахоўванай паводле заканадаўства інфармацыі; удзел у міжведамасных рабочых групах, часовых творчых калектывах і іншых органах для вырашэння пытанняў тэхнічнай абароны інфармацыі; аказанне на дагаворнай аснове ўласнікам, уладальнікам, карыстальнікам інфармацыі паслуг па яе тэхнічнай абароне; удзел у арганізацыі тэхнічнай абароны інфармацыі пры здзяйсненні супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з замежнымі дзяржавамі; метадычнае кіраўніцтва падрыхтоўкай, павышэннем кваліфікацыі і перападрыхтоўкай спецыялістаў у галіне тэхнічнай абароны інфармацыі; арганізацыя і правядзенне канферэнцый і семінараў, у тым ліку міжнародных, па пытаннях тэхнічнай абароны інфармацыі; здзяйсненне ва ўсталяваным парадку і ў межах сваёй кампэтэнцыі ўзаемадзеяння з дзяржаўнымі органамі ў мэтах атрымання інфармацыі па тэхнічнай абароне інфармацыі; падрыхтоўка прапаноў па міжнародным супрацоўніцтве ў галіне тэхнічнай абароны інфармацыі.
Начальнікі Кіраўнікі ААЦ з'яўляюцца самымі засакрэчанымі службовымі асобамі ў Беларусі, чыя біяграфіі нідзе не публікуюцца.
Сяргей Васілевіч Шпягун (да 11 снежня 2017). Адначасова Лукашэнка адхіліў ад таксама яго намеснікаў Генадзя Бялкова і Канстанціна Шульгана. Андрэй Юр’евіч Паўлючэнка (з 11 снежня 2017).
Спасылкі Афіцыйная старонка
Катэгорыя:Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Вуліца Кірава (Мінск)