УАЗ «Ушацкая цэнтральная раённая бальніца» — комплекс лячэбна-прафілактычных устаноў Ушацкага раёна. Будынак ЦРБ знаходзіцца ва Ушачах.

Гісторыя У 1932 годзе быў заснаваны раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.

Працуе Цэнтральная раённая аптэка № 65. Яе філіялы знаходзяцца ў Вялікіх Дольцах, Дубраўцы, аптэчныя пункты 1-й катэгорыі ў Глыбачанах, Кублічах і пры раённай бальніцы.

У раёне знаходзіцца пансіянат «Лясныя азёры», санаторый «Вечалле».

Спіс лекава-прафілактычных устаноў Медыцынскім абслугоўваннем ва Ушацкім раёне займаецца Ушацкае тэрытарыяльнае медыцынскае аб’яднанне, у склад якога ўваходзяць: Ушацкая цэнтральная раённая бальніца Ушацкая раённая паліклініка Вялікадолецкая ўчастковая бальніца Глыбачанская ўчастковая бальніца Дубраўская ўчастковая бальніца 18 ФАПаў у сельскай мясцовасці

Структура Ушацкай ЦРБ Ва Ушацкай цэнтральнай раённай бальніцы ёсць наступныя аддзяленні: тэрапеўтычнае хірургічнае дзіцячае інфекцыйнае радзільнае гінекалагічнае рэанімацыйнае фізіятэрапеўтычнае аддзяленне хуткай дапамогі

Спасылкі Сайт Ушацкай цэнтральнай раённай бальніцы

Катэгорыя:Ушачы Катэгорыя:Бальніцы Беларусі