Вера Паўлаўна Рэдліх (31 сакавіка (8 красавіка) 1894, сяло Мікалаеўка, Харкаўская губерня — , ) — савецкая тэатральная актрыса, рэжысёр і тэатральны дзеяч, народная артыстка РСФСР.
Біяграфія Вера Паўлаўна Рэдліх нарадзілася 31 сакавіка (12) красавіка 1894 года ў вёсцы Мікалаеўка Сумскага павета Харкаўскай губерні (цяпер Сумская вобласць Украіны). Вучылася ў гімназіі ў Сумах, рана захапілася тэатрам.
У 1914—1918 гадах вучылася ў прыватнай школе драматычнага мастацтва ў Маскве, неўзабаве ператворанай у Другую студыю Маскоўскага Мастацкага тэатра, дзе яе настаўнікамі былі «старыя» мхатаўцы Лужскі, Леанідаў, Муратава, Масаліцінаў. Разам з ёй вучыліся Ала Тарасава, Мікалай Хмялёў, Мікалай Баталаў, Марк Прудкін, якія пасля з’яўляліся другім пакаленнем Маскоўскага Мастацкага тэатра.
Была актрысай Яраслаўскага, Уладзівастоцкага тэатраў, грала ў тэатрах Кастрамы, Іванава-Вазнясенска, Томска, Чыты і Харбіна.
З 1932 года працавала ў Новасібірскім тэатры «Чырвоны факел», спачатку рэжысёрам, з 1943 па 1946 год была галоўным рэжысёрам, а ў 1946—1960 гадах — мастацкім кіраўніком тэатра. З 1936 года выкладала, узначальвала Новасібірскае тэатральнае вучылішча (цяпер Новасібірскі дзяржаўны тэатральны інстытут), а таксама вяла курс акцёрскага майстэрства ў студыі пры тэатры. Удзельнічала ў фарміраванні абласнога драматычнага тэатра Новасібірска (цяпер тэатр «Стары дом»), ставіла спектаклі ў Тэатры юнага гледача (цяпер «Глобус»).
У 1960 годзе пераехала з сям’ёй у Мінск. У 1961—1963 гадах працавала рэжысёрам мастацкім кіраўніком Мінскага рускага тэатра імя М. Горкага.
З 1960 года працавала ў Беларускім тэатральным інстытуце, з 1966 года — прафесар кафедры акцёрскага майстэрства.
Памерла 21 лютага 1992 года ў Мінску, пахавана на Усходніх могілках разам з мужам Сяргеем Біруковым.
Творчасць Сцвярджаючы рэалізм у тэатральным мастацтве, дасягала глыбокай і тонкай характарыстыкі вобразаў, праўдзівага раскрыцця псіхалогіі і пачуццяў сцэнічных герояў. Асаблівую ўвагу аддавала акцёрскай творчасці, цэласнасці ансамбля. Сярод лепшых пастаўленых спектакляў: «Зыкавы» (1944), «Апошнія» (1948) М. Горкага, «Звычайны чалавек» Л. Лявонава (1947), «Гамлет» У. Шэкспіра, «» А. Чэхава (абодва 1952), «Сяло Сцяпанчыкава» паводле Ф. Дастаеўскага (1956), «Барабаншчыца» А. Салынскага (1959) і інш.; у Дзяржаўным рускім драматычным тэатры Беларусі — «Дванаццатая гадзіна» А. Арбузава, «Выгнанне блудніцы» І. Шамякіна (абодва 1961), «Беспасажніца» А. Астроўскага, «Вернасць» («Чорныя птушкі») М. Пагодзіна (абодва 1962), «Паварот ключа» («Уладальнік ключоў») М. Кундзеры (1963), «» У. Шэкспіра (1964), «Дзеці сонца» М. Горкага (1965).
Літаратура
Баландин Л. А. В театр влюбленные. Новосибирск, 1981; Бурьян Б. М. Судьба чужая — как своя. Мн., 1982.
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Сумскай вобласці Катэгорыя:Актрысы СССР Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры СССР