Закрытае акцыянернае таварыства «ІнтэрПэйБанк» — былы камерцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь. Статутны фонд — 150 млрд. руб. (2013). Асноўнымі акцыянерамі з’яўляліся ААТ «Альянс Іпатэка» (Расійская Федэрацыя) — 79,1% акцый, ЗАТ «СтарБанк» (Расійская Федэрацыя) — 19,72% акцый, ЗТАА «СЭНТЭКIНВЕСТ» (Рэспубліка Беларусь) — 1,18% акцый.

Рэквізіты Найменне банка: (скарочана ЗАТ «ІнтэрПэйБанк») (скарочана ЗАО «ИнтерПэйБанк») (скарочана JSC «InterPayBank»)

МФА 153001273, УНП 807000030, АКПА 37560001.

S.W.I.F.T.: IPBKBY2X

Тэлекс: 252100 IPBK BY.

Ліцэнзія на правядзенне банкаўскай дзейнасці №19 выдадзеная 29 снежня 2008 года Нацыянальным банкам РБ.

Дзейнасць З’яўляўся членам: Асацыяцыі беларускіх банкаў; паўнапраўным членам Банкаўскай асацыяцыі краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (); Міжнароднай аплатнай сістэмы Visa International; Супольнасці сусветных міжбанкаўскіх фінансавых тэлекамунікацый; Адкрытага акцыянернага таварыства «Беларуская валютна-фондавая біржа»; Сістэмы «Разлік» — аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы (АІС АРІП).

Меў аддзяленні ў Бабруйску, Гродне і Мінску.

8 мая 2015 года Нацыянальны банк Беларусі адклікаў ліцэнзію на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці ў ЗАТ «ІнтэрПэйБанк»Аб адкліканні ліцэнзіі на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці ў ЗАТ «ІнтэрПэйБанк».

Гісторыя Банк паўстаў у верасні 2001 года ў свабоднай эканамічнай зоне «Мінск» пад назвай «Паўночны Інвестыцыйны Банк».

13 лютага 2007 года асноўным акцыянерам стаў Vicpart Holding SA (Швейцарыя), у сувязі з чым адбылася змена назвы банка на ЗАТ «Крэдэксбанк», а таксама быў праведзены рэбрэндынг і змена стратэгічнай праграмы развіцця.

22 студзеня 2013 года адбылася змена назвы банка на ЗАТ «ІнтэрПэйБанк» у сувязі з адмовай асноўнага акцыянера Vicpart Holding SA ад працягу дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Ліквідацыя 8 мая 2015 года была скасавана банкаўская ліцэнзія. Пазачарговым агульным сходам акцыянераў ЗАТ «ІнтэрПэйБанк» ад 27 мая 2015 прынята рашэнне аб яго ліквідацыі. Пастановай Праўлення НБ РБ ад 29 мая 2015 банку прадастаўлена згода на ліквідацыюСведения о банках.

Спасылкі Афіцыйная старонка

Катэгорыя:Былыя банкі Беларусі Катэгорыя:Кампаніі, скасаваныя ў 2015 годзе