Першы выпадак заражэння новым каранавірусам у Сербіі быў зафіксаваны 6 сакавіка 2020 года. Гэта быў 43-гадовы мужчына, які вярнуўся з Будапешта''https://ruserbia.com/korotkoj-strokoj/v-serbii-44-novyh-zarazhennyh-koronavirusom/.''https://ria.ru/20200330/1569359321.html..
З 18 сакавіка ў краіне быў уведзены каменданцкі час днём для грамадзян старэйшых за 65 гадоў і 70 гадоў у сёлах. Па даных на 28 сакавіка закрыты школы, спартыўныя і культурныя ўстановы і дзіцячыя сады''https://www.kommersant.ru/doc/4302471.. Улады рэспублікі закрылі межы для ўезду замежнікаў, без рэгістрацыі ў краіне. Таксама, за ўсімі грамадзянамі, якія вярнуліся з-за мяжы, улада ўсталявала асаблівы кантроль. Яны павінны былі праходзіць самаізаляцыю, у адваротным выпадку іх чакаў штраф ці да 12 гадоў турмы''http://rusonline.org/premer-serbii-rasskazala-o-nakazanii-za-narushenie-samoizolyacii?qt-lenta=2&page=5.. З 21 сакавіка забаронена наведванне паркаў''https://ria.ru/20200327/1569268122.html.
Па словах эксперта, які ўваходзіў у «Крызісны штаб па супрацьдзеянні распаўсюду эпідэміі каранавіруса», сітуацыя ў краіне не крытычная і не выклікала сур’ёзных боязі, таму што лекарам атрымалася знізіць інтэнсіўнасць распаўсюджвання COVID-19. Таксама ён заклікаў людзей заставацца дома''https://www.pnp.ru/in-world/ekspert-predpolozhil-skolko-na-samom-dele-bolnykh-koronavirusom-v-serbii.html..
17 сакавіка прэзідэнт Аляксандр Вучыч заявіў, што ў Сербіі лепшая сітуацыя ў плане харчавання, таму дзяржава гатовая экспартаваць тавары ў такія краіны як Чарнагорыя, Паўночная Македонія і Рэспубліка Сербская (частка Босніі і Герцагавіны)''https://ria.ru/20200317/1568756212.html..
26 сакавіка адна з казахстанскіх кампаній унесла ўнёсак у якасці дапамогі Сербіі на суму 3 мільёны сербскіх дынараў. Па даных пасольства сродкі накіраваны на куплю медыцынскіх масак, абсталявання і дапамогу неабароненай часткі насельніцтва''https://mail.kz/ru/news/kz-news/kazahstanskaya-kompaniya-vydelila-serbii-milliony-dlya-borby-s-koronavirusom.. Таксама Расія адправіла ў краіну 15 000 тэст-сістэм. Таксама Кітай, як эпіцэнтр пандэміі, накіраваў у Сербію 1000 тэстаў на вірус.
На 2023 год у краіне зафіксавана 2 544 228 выпадкаў заражэння, у тым ліку 18 057 смерцяў.
Заўвагі
Катэгорыя:Пандэмія COVID-19 Катэгорыя:2020 год у Сербіі