Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў в. Саннікі, Бешанковіцкі раён, Віцебская вобласць. Помнік знаходзіцца за 0,2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі.

Апісанне Помнік — скульптура воіна з аўтаматам ва ўзнятай правай руцэ. Вышыня скульптуры 3 м. Пастамент вышыней 3,2 м. Аснова 1,2×1,2 м. На пастаменце надпіс: «Вечная слава воинам — героям». У аснове пастамента размешчаны пліты з прозвішчамі загінулых. На асобных шыльдах прозвішчы Герояў Савецкага Саюза. Пахавана 102 чалавекі.

Магіла агароджана жалезнай агароджай памерам 13х15 м.

Помнік устаноўлены ў 1964 годзеБрацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. Бешанковіцкі раён, в. Саннікі.

Вядомыя людзі, пахаваныя тут Мікалай Дзмітрыевіч Вяснін, Герой Савецкага Саюза Антон Трафімавіч Маслікаў, Герой Савецкага Саюза Булат Янбулатавіч Янтыміраў, Герой Савецкага Саюза Мірза Гедэолавіч Гелавані, грузінкі паэт, Герой Савецкага Саюза

Літаратура Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 130.

Катэгорыя:Брацкія магілы Бешанковіцкага раёна Катэгорыя:Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:1944 год у Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1944 годзе Катэгорыя:Саннікі (Бешанковіцкі раён)