Пётр Бялінскі (; -6 сакавіка 1829, Варшава) — прэзідэнт соймавага суда Царства Польскага, пісар вялікі каронны ад 1787, сенатар-ваявода.

Біяграфія Са шляхецкага роду Бялінскіх герба Шэліга.

Выкупіў стжыжоўскае дзяржанне ў Твардоўскага. Шамбалян караля польскага і вялікага князя літоўскага Станіслава Аўгуста (1782). Сакратар Пастаяннай Рады, пасол на Чатырохгадовы сойм. У 1784 выкупіў кадзеўскае староства ў Рагалінскага, атрымаў Ордэн святога Станіслава і быў камісарам кароннага скарбу. Пісар вялікі каронны ад 1787. 1 чэрвеня 1791 атрымаў Ордэн Белага арла. 22 ліпеня 1807 атрымаў французскі Ордэн Ганаровага Легіёна. У 1807 кароль саксонскі і князь варшаўскі Фрыдэрык Аўгуст прызначыў яго сенатарам і ваяводам (гэтыя пасады захаваў і пры ўтварэнні Царства Польскага). У 1825 атрымаў ад імператара Аляксандра І графскі тытул. У 1827 прэзідэнт соймавага суда.

Катэгорыя:Асобы Пётр Катэгорыя:Пісары вялікія каронныя Катэгорыя:Удзельнікі Вялікага Сойма 1788—1792 Катэгорыя:Сенатары-ваяводы Варшаўскага герцагства Катэгорыя:Сенатары-ваяводы Царства Польскага