Мікала́й Бранісла́вавіч Паўло́віч (, Мазурына Віцебскі павет, цяпер Шумілінскі раён — ) — савецкі ваенны дзеяч, контр-адмірал (1944). Кандыдат ваенна-марскіх навук (1942), прафесар (1951).
Біяграфія Скончыў Марскі корпус у Петраградзе (1917). Служыў на караблях Балтыйскага флоту, камандаваў тральшчыкам, эсмінцамі. З 1931 года выкладаў у Ваенна-марской акадэміі (ВМА). У савецка-фінскую вайну 1939—1940 гадоў — намеснік камандзіра і начальнік штаба атрада асобага прызначэння Балтыйскага флоту. З мая 1941 года начальнік кафедры ВМА. У час Петсама-Кіркенескай аперацыі (1944) начальнік паходнага штаба камандуючага Паўночным флотам. З 1954 года ў адстаўцы.
Навуковая дзейнасць Аўтар прац пераважна па тактыцы ВМФ, у тым ліку падручнікаў для ваенна-марскіх навучальных устаноў, двухтомнай кнігі «Флот в первой мировой войне» (1964), «Советское военно-морское искусство в Великой Отечественной войне» (1973).
Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Леніна, 4 іншымі ордэнамі.
Крыніцы
Літаратура
Ермоленко, В. Адмиралы-белорусы Великой Отечественной / В. Ермоленко // Гісторыя: праблемы выкладання. — 2007. — № 7. — С. 57-58. Паўловіч Мікалай Браніслававіч // Кузьміч, М. П. Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. — Віцебск, 2007. — С. 127—128.
Катэгорыя:Кандыдаты ваенна-марскіх навук Катэгорыя:Нарадзіліся ў Віцебскім павеце (Расійская імперыя)