Леанід Леанідавіч Вінер (, г. Херсон — ) — Герой Савецкага Саюза.
Біяграфія Скончыў школу № 6 у Херсоне, затым рамеснае вучылішча № 3, працаваў на заводзе токарам.
У жніўні 1941 года быў прызваны ў Чырвоную Армію. З сакавіка 1942 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнічаў у бітве за Каўказ. Да лета 1944 года гвардыі старшы сяржант Леанід Вінер камандаваў аддзяленнем аўтаматчыкаў 34-й гвардзейскай асобнай танкавай брыгады 6-й гвардзейскай арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту.
У час аперацыі «Баграціён» танкавая брыгада падышла да Заходняй Дзвіны на падыходах да райцэнтра Ула. Аддзяленню Вінера даручылі разведаць брод і сілы праціўніка дзе ён і памёр.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 ліпеня 1944 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі старшы сяржант Леанід Вінер пасмяротна ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза.
Імем Леаніда Вінера названа вуліца ў аграгарадку Кардон.
Узнагароды Героя Савецкага Саюза Ордэн Чырвонай Зоркі медалём «За адвагу»
Літаратура Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны