Першыя выпадкі заражэння каранавіруснай інфекцыяй 2019 (COVID-19) у Злучаных Штатах Амерыкі былі зафіксаваныя ў студзені 2020 года. У далейшым выпадкі заражэння былі зарэгістраваныя ва ўсіх 50 штатах, акрузе Калумбія, усіх населеных тэрыторыях ЗША акрамя Амерыканскага Самоа і Паўночных Марыянскіх Астравоў. Па стане на 25 сакавіка 2020 года ў ЗША зарэгістравана 69 194 выпадкі заражэння па дадзеных Універсітэта Джонса Хопкінса.
Першы выпадак заражэння COVID-19 у ЗША быў пацверджаны 20 студзеня 2020 гады ў 35-гадовага мужчыны, які вярнуўся з кітайскага горада Ухань за пяць дзён да гэтагаFirst Case of 2019 Novel Coronavirus in the United States |издание=N. Engl. J. Med. |том=382 |номер=10 |страницы=929—936 |pmid=32004427 |doi=10.1056/NEJMoa2001191 |язык=en |тип=journal |автор=Holshue M. L., DeBolt C., Lindquist S., Lofy K. H., et al |месяц=3 |год=2020. 29 студзеня Дзяржаўны дэпартамент ЗША стварыў рабочую групу (White House Coronavirus Task Force) «па маніторынгу, прадухіленню, стрымліванню і паслабленню» распаўсюджвання COVID-19. Праз два дні прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў аб увядзенні надзвычайнай сітуацыі ў галіне аховы здароўя (Public health emergency) і анансаваў абмежаванні для падарожжаў з Кітая ў ЗША. 26 лютага ў Паўночнай Каліфорніі быў зарэгістраваны першы ў ЗША выпадак захворвання COVID-19 «неўстаноўленага паходжання». Выпадак быў пацверджаны Цэнтрам па кантролі і прафілактыцы захворванняў ЗША ў Паўночнай Каліфорніі.
Тэставанне на наяўнасць каранавіруснай інфекцыі COVID-19 у ЗША пачалося яшчэ ў студзені, але яно ішло павольна: да 27 лютага было праведзена толькі 4 тысячы тэстаў. Да 20 сакавіка было праведзена 100 тысяч тэстаў. Тэсты пачалі праводзіць прыватныя кампаніі па ўсёй краіне.
16 сакавіка 2020 года Урад ЗША рэкамендаваў не дапускаць сходаў людзей звыш 10 чалавек. 19 сакавіка 2020 г. Дзяржаўны дэпартамент ЗША рэкамендаваў усім грамадзянам краіны пазбягаць міжнародных падарожжаў.
У рамках барацьбы з распаўсюджваннем віруса былі закрыты школы і іншыя адукацыйныя ўстановы, адменены выстаўкі, канвент, музычныя фестывалі і канцэрты, спартыўныя спаборніцтвы і іншыя публічныя мерапрыемствы.
Станам на красавік 2021 года па ўсёй краіне зафіксавана больш за 30 млн. выпадкаў захворвання, з іх звыш 500 тысяч скончыліся смерцю. Да 2024 года зафіксавана 103 млн выпадкаў, з іх 1,2 млн смяротныхhttps://ourworldindata.org/coronavirus.
Заўвагі
Катэгорыя:Пандэмія COVID-19 Катэгорыя:2020 год у ЗША Катэгорыя:Першае прэзідэнцтва Дональда Трампа