Гарадзе́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Гарадзец.

Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай акругі БССРГарадзец // С. № 248. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Быхаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Студзёнкаўскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 11 красавіка 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Балонавасялецкага сельсавета (11 населеных пунктаў: Вільня, Галькоўка, Дача, Залатва, Зялёны Гай, Красная Зорка, Кузнецкі, Падрабінкі, Пралетарскі, Студзёнка і Школьны) і Ямніцкага (8 населеных пунктаў: Брасавінка, Гарадзец, Зарэчча, Лубянка, Мазкі, Рэзкі, Сушчаў і Сяліба) сельсаветаўРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10..

5 красавіка 1963 года ўтвораны зноў у Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці з цэнтрам у вёсцы Гарадзец у складзе 17 населеных пунктаў (Барсукі, Брасавінка, Вязьма, Гамарня, Гарадзец, Дунаёк, Езва, Кіпячы, Лубянка, Навастройка, Праточнае, Рэзкі, Сяліба, Тартак і Уюн, якія знаходзілся ў складзе Ямніцкага сельсавета, Гута і Замошша, якія знаходзіліся ў складзе Балонавасялецкага сельсавета)Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 5 красавіка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 18 (1018).. 23 снежня 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана Холстаўскага сельсаветаРешение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 498 чалавек, з іх 96,2 % — беларусы, 1,6 % — рускія, 1,4 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года.

Склад На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 6 населеных пунктаў: Брасавінка, Гарадзец, Замошша, Лубянка, Рэзкі і Сяліба.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

Спасылкі

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Быхаўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1960 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1963 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2009 годзе