Будынак пажарнага дэпо — будынак у горадзе Баранавічах. Знаходзіцца на вуліцы Тэльмана, 21. Па свайму функцыянальнаму прызначэнню выкарыстоўваецца толькі першы паверх дэпо.

Архітэктура Пабудаваны ў стылі канструктывізму ў сярэдзіне 1930-х гадоў як пажарнае дэпо для Палескага раёна горада. З цэглы, атынкаваны, чатырохпавярховы, вышынёй каля 23 м.

Першы паверх — адміністрацыйныя памяшканні і пажарнае дэпо — два прамавугольныя ў плане будынкі, размешчаныя пад вуглом адзін да другога, аб’яднаныя адзіным уваходам і пажарнай каланчой, вугал скошаны. Дах шыферны, вальмавы, у месцы судакранання будынкаў — складанай канструкцыі. У цэнтры — арачны ўглублёны ўваход, аздоблены пілястрамі і трохвугольным франтонам. Аконныя праёмы прамавугольныя без дэкаратыўнага аздаблення.

Над асноўным будынкам — трохпавярховая каланча неправільнай шасцівугольнай формы, апошні паверх значна вузейшы ў плане, па перыметру мае круглую аглядальную пляцоўку, абнесеную металічнай агароджай, плоскі дах і грамаадвод. На кожнай сцяне каланчы па аднаму акну для добрай магчымасці аглядуПомнікi архітэктуры ў Баранавiчах .

Спасылкі

Катэгорыя:Славутасці Баранавічаў Катэгорыя:Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі канструктывізм Катэгорыя:1930-я ў Беларусі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Баранавічаў