Ангеліна Пятроўна Бельцюкова (нар. , г. Кіраў, РСФСР) — беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Біяграфія Нарадзілася ў года ў г. Кіраве (Расія). Скончыла ў 1949 годзе Маскоўскі тэкстыльны інстытут. Удзельніца мастацкіх выставак з 1957 года.

Выкладала ў Львоўскім інстытуце прыкладнога і дэкаратыўнага мастацтва, у 1964—1979 гадах у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. Жыве ў Мінску.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1972 года.

Творчасць Працуе ў галіне мастацкага афармлення тканін, распрацоўвае эскізы дэкаратыўных і манументальных габеленаў. Сярод работ: ворсавы дыван «Скалярыі» (1967), габелены «Спадчына» (1979) і «Айчына», габелен-заслона для тэатра музычнай камедыі Беларусі (абодва 1980, усе з А. М. Кішчанкам); «Ружы» (1987), «Світанне» (1988), «Летні дзень» (1989), трыпціх «Абпаленая Белая Русь» (1993) і інш.

Творы мастачкі знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах Беларускага саюза мастакоў, Міністэрства культуры Расіі.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі Катэгорыя:Мастакі-габеленісты Беларусі