Заслужаны інжынер сельскай гаспадаркі Беларускай ССР — ганаровае званне, якое прысвойвалася высокакваліфікаваным інжынерам калгасаў, саўгасаў, міжгаспадарчых аб’яднанняў, прадпрыемстваў і арганізацый сельгастэхнікі і воднай гаспадаркі, навукова-даследчых устаноў і праектных інстытутаў, канструктарскіх бюро, доследных станцый, эксперыментальных баз, навучальных гаспадарак, сельскагаспадарчых органаў, што бездакорна працавалі па спецыяльнасці ў сельскай гаспадарцы не менш як 10 гадоў, мелі вялікія заслугі ў механізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці, укараненні перадавых метадаў працы, навукова-тэхнічных дасягненняў, павышэнні эфектыўнасці выкарыстання сельскагаспадарчай тэхнікі і актыўна ўдзельнічалі ў грамадскім жыцці.

Устаноўлена Указам Прэзідыума Вярх. Савета БССР ад 1 лютага 1978 года, прысвойвалася Прэзідыумам Вярхоўнага Савета БССР. Існавала да 1988 года.

Заслужаныя інжынеры сельскай гаспадаркі БССР

1978 Р. І. Байдак В. С. Нікіценка Б. М. Пажарскі Я. А. Сантаровіч

1979 М. А. Аляксейчык В. С. Валадось С. В. Юркевіч

1980 Б. П. Лявонцьеў

1982 У. В. Ліпніцкі

1984 У. Г. Бабіцкі

1988 А. П. Куляшоў

Літаратура

Катэгорыя:З’явіліся ў 1978 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1988 годзе Катэгорыя:Ганаровыя званні Беларускай ССР