Анджэ́ла Бадаламе́нці (, , Бруклін, Нью-Ёрк, ЗША — , Лінкальн Парк, Нью Джэрсі, ЗША) — амерыканскі кінакампазітар. Аўтар музыкі да фільмаў і тэлесерыялаў.

Найбольш вядомы сваёй сумеснай працай з рэжысёрам Дэвідам Лінчам: ён напісаў музыку да фільмаў «Твін Пікс», «Сіні аксаміт», «Дзікае сэрца», «Малхоланд Драйв», «Шаша ў нікуды». Анджэла Бадаламенці таксама супрацоўнічаў з Дэвідам Боўі, Нінай Сімон, Полам Макартні, Шырлі Бэсі, Далорэс О'Рыардан і іншымі. Пад фанфары Бадаламенці запальвалі алімпійскі факел на адкрыцці Алімпійскіх гульняў 1992 у Барселоне.

Спасылкі

Катэгорыя:Кампазітары XX стагоддзя Катэгорыя:Кампазітары XXI стагоддзя Катэгорыя:Кампазітары ЗША Катэгорыя:Кінакампазітары ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Сатурн» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Грэмі»