Помнік Фядоры Гаўрылаўне Конанавай — помнік у Любані Мінскай вобласці.

Гісторыя У 1967 годзе ў Любані Ф. Г. Конанавай пастаўлены помнік. Скульптар У.Ананька, архітэктар В.Занковіч і Л.Левін.

Апісанне помніка Помнік з бетона і мармуровай крошкі, вышыня пастамента 1,6 м, бюста 2,2 м, абеліска 13 м. Кампазіцыя помніка складаецца са скульптурнага партрэта Ф. Г. Конанавай і размешчанага за ім абеліска, аб’яднаных агульным пастаментам. У партрэце патрыёткі раскрыты грамадзянскасць, смеласць, стойкасць і адначасова жаноцкасць, мяккасць, душэўнасць.

Літаратура Помнік Конанавай Фядоры Гаўрылаўне // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць. У 2 кн. — Мінск, 1987. Кн. 1. — С. 269.

Катэгорыя:Помнікі Мінскай вобласці Катэгорыя:З’явіліся ў 1967 годзе Катэгорыя:1967 год у Беларусі Катэгорыя:Славутасці Любані Катэгорыя:Творы Валянціна Занковіча Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Леаніда Левіна Катэгорыя:Творы Уладзіміра Ананькі