Тур’я́, Турэя — рака ў Беларусі, у Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласці, левы прыток ракі Сянна (басейн Сажа).

Даўжыня ракі 28 км. Плошча вадазбору 188 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 м/км. Выток ракі знаходзіцца ў напрамку на паўночны ўсход ад вёскі Клясіна. Упадае ў Сянну прыкладна за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Пільня. Вадазбор у межах Аршанска-Магілёўскай раўніны. Рэчышча каналізаванае ў верхнім і сярэднім цячэнні.

На рацэ размешчаны гарадскі пасёлак Краснаполле.

Літаратура

Ліст карты N-36-99. Выданне 1979 года. Ліст карты N-36-87. Выданне 1982 года.

Спасылкі Общая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Краснапольскага раёна Катэгорыя:Басейн Сажа