Зубро́ўка духмяная, Зуброўка пахучая (Hierochloe odorata) — кветкавая расліна роду сямейства .
Назвы Зуброўка духмяная, зубрава траваFederowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897, цяпалоцьВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927 Ботанический словарь — Спб, 1878, тураўка, зуброўкаЗ. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. — Вiльня: Субач 2, 1924.
Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 70 см, з доўгім паўзучым карэнішчам і гладкім прамым сцяблом. Лісце простае, суцэльнае, ланцэтнае, сядзячае, у прыкаранёвай разетцы і ў невялікай колькасці чаргаванае па даўжыні сцябла. Ніжняе лісце лінейнае і завостранае, сцябловае — карацейшае за сцябловае, бліскучае з верхняга боку, ярка-зялёнае. Каласкі трохкветныя, залаціста-жоўтага або буравата-жоўтага колеру. Суквецце — мяцёлка даўжынёй 10—12 см. Плод — зярняўка цёмна-карычневага колеру.
Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана пераважна на тэрыторыі Еўропы (Украіна, Беларусь, Еўрапейская частка Расіі, Фінляндыя), на Каўказе, Далёкім Усходзе, у Заходняй Сібіры і Сярэдняй Азіі. Святлолюбівая, ценевынослівая расліна. Мезафіт, гіграфіт і мезатроф. Расце на лугах, узлесках і палянах на пясчанай глебе, камяністых россыпах, у хмызняках, горным стэпу, па берагах вадаёмаў. Цвіце ў красавіку—чэрвені. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна.
Ахоўваецца ў Фінляндыі, ва Украіне (Закарпацкая вобласць) і некаторых рэгіёнах Расіі (Масква, Татарстан, Чувашыя).
Выкарыстанне Лекавая, дэкаратыўная і харчовая расліна.
Дзякуючы моцнай каранёвай сістэме, якая ўтварае дзярніну, магчыма выкарыстанне зуброўкі духмянай ў мэтах замацавання глебы, адхонаў, чыгуначных насыпаў.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Метлюжковыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Харчовыя расліны Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1812 годзе