Янусь Малец (сапр. Іван Вільгельмавіч Малец; , в. Хрыстова Пастаўскага раёна — ) — беларускі пісьменнік. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1994 года.
Біяграфія Пасля заканчэння васьмігодкі вучыўся ў Полацкім ГПТВ-66, працаваў на заводзе ў Віцебску, скончыў марскую школу ў горадзе Находка на Далёкім Усходзе. Служыў у войску ў Бірабіджане і ў сяле Князе-Валконскае пад Хабараўскам. Пасля службы, у 1983 годзе, скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Працаваў рабочым у часопісе «Вожык» (1993—1994).
Творчасць Друкаваўся з 1974 года. Адзін з аўтараў калектыўных зборнікаў «Лагодны прамень раніцы» (1988), «Асцюкі за каўняром» (1989) і інш. Творы пераважна ў жанры сатыры і гумару: зборнікі «Бедны конь» (1992); «Трава ў вушах» (1994); «Намінальны людзель» (2005); «С ума сойти!» (2006). У вершах раскрывае думкі і пачуцці сучасніка, пакутны шлях да ісціны (зборнік «Родны мацярык», 1995).
Займаўся таксама літаратурнай крытыкай. Даследаваў вядомую ананімную паэму «Сказ пра Лысую Гару». Практычна першым публічна назваў імя сапраўднага аўтараМалец Янусь (Іван Вільгельмавіч).
Літаратура Малец Янусь (Іван Вільгельмавіч) // Памяць: Пастаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.]; уклад.: К. І. Козак, А. І. Кузняцоў; рэд.-склад. Г. К. Кісялёў; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Белта, 2001. — С. 519—520. «Ну, а я, браткі, з Хрыстова» // Пастаўскі край. — 2011. — 28 верас. — С. 5.
Спасылкі Янусь Малец. Вершы пра каханне. Вык. В. Белацаркоўскі (аудыё)
Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Літаратурныя крытыкі Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі