Украінскі ваенны кантынгент у Іраку () — падраздзяленне ўзброеных сіл Украіны, якое знаходзілася ў складзе сіл шматнацыянальнай кааліцыі ў Іраку ў перыяд з 31 ліпеня 2003 да 9 снежня 2008. Агулам у Іраку і Кувейце вайсковую службу прайшлі каля 6100 украінцаў, 18 з якіх загінулі, больш за 40 атрымалі раненні. Гэта самая вялікая замежная ваенная аперацыя ў гісторыі сучаснай Украіны.

Папярэднія падзеі Пасля заканчэння ваеннага ўварвання ў Ірак прэзідэнт ЗША Джордж Уокер Буш заклікаў сусветную супольнасць прыняць удзел у працэсе дэмакратызацыі Ірака.

Ідэя адправіць у Ірак украінскі кантынгент належала міністру абароны Яўгену Марчуку. Прэзідэнт Украіны Леанід Кучма спачатку быў супраць уводу войск, але потым змяніў сваё меркаванне. Далучэнне дзяржавы да шматнацыянальнай аперацыі ў Іраку магло дазволіць ураду выйсці з міжнароднай палітычнай ізаляцыі, у якую ён трапіў пасля серыі гучных палітычных скандалаў, пасля справы Гангадзэ і скандалу з продажам Іраку радыёлакацыйных сістэм «Кальчуга»Евгений Марчук, в 2003 министр обороны: «Украина тогда попала в изоляцию своеобразную, это правда. И с „кассетным“ скандалом, и с „кольчужным“ скандалом»«Наши 20»: Год 2003-й // «Подробности-ТВ» от 16 августа 2011.

У сярэдзіне мая стала вядома, што Савет нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны плануе разглядзець пытанне аб накіраванні ўкраінскага батальёна ў склад сіл міжнароднай кааліцыі ў ІракуВладимир Замятин. «Реальная политика»: время выбора // «День» от 14 мая 2003. 1 чэрвеня пасол ЗША ва Украіне Карлас Паскуаль паведаміў у эфіры тэлеканала УТ-1, што афіцыйны Вашынгтон гатовы аплаціць частку выдаткаў на ўдзел украінскіх вайскоўцаў у ваеннай аперацыіСША готовы оплатить часть расходов украинских военных в Ираке // интернет-газета «Курьер. UA» от 3 июня 2003. 5 чэрвеня Вярхоўная Рада Украіны ратыфікавала ўказ прэзідэнта аб удзеле ўкраінскіх войскаў у кампанііУкраина начнет выводить свои войска из Ирака 15 марта // NEWSRU.COM от 1 марта 2005 (ред. от 2 марта 2005). Супраць галасавалі фракцыі камуністаў і сацыялістаў. Фракцыя Віктара Юшчанкі «Наша Украіна» падтрымала рашэнне аб адпраўцы вайскоўцаў.

Асновай украінскага кантынгенту ў Іраку стала 5-я асобная механізаваная брыгада (1333 салдаты, 228 сяржантаў, 111 прапаршчыкаў і 270 афіцэраў), укамплектаваная на добраахвотнай асновеБригада украинских миротворцев укомплектована для отправки в Ирак // «Подробности. UA» от 18 июня 2003. Перад перадыслакацыяй у Ірак частка афіцэраў штаба дывізіі ўдзельнічала ў сумесных вучэннях шматнацыянальных сіл у раёне горада Шчэцін. Пры падрыхтоўцы да аперацыі было ўстаноўлена, што існая ў савецкі час сістэма падрыхтоўкі новых ваенных перакладчыкаў разбурана ў 1990 годзе, а тыя, што ёсць на ўліку міністэрства абароны ўжо не падыходзяць паводле ўзросту і стану здароўя. Гэты факт прымусіў уключыць склад кантынгенту былі ўключаны сем грамадзянскіх асоб (перакладчыкі, якія валодалі арабскай мовай)Ю. Лавров. Війна в її перекладі // журнал "Військо України", № 5 (152), 2013. стор.23-25.

21 ліпеня з порта ў горадзе Мікалаеў у Кувейт выйшаў турэцкі карабель з 288 адзінкамі вайсковай тэхнікі на борце (60 бронетранспарцёр БТР-80, 11 бронемашын БРДМ-2, 217 аўтамабіляў розных тыпаў і іншая спецыяльная тэхніка). 31 ліпеня прэзідэнт Украіны Леанід Кучма пастанавіў перадыслакаваць з Кувейта ў Ірак 19-ы асобны ўкраінскі батальён радыяцыйнай, хімічнай і бактэрыялагічнай абароны (450 вайскоўцаў)Евгений Александров. Украинский батальон химзащиты переведут из Кувейта в Ирак // РИА «Новости» от 31 июля 2003. Таксама кантынгенту былі вылучаны камплекты разведвальна-сігналізацыйнай апаратуры 1К18 «Рэал-У» і 1К124 «Табун»І. M. Сащук, І. В. Корниєнко. Розвідувально-сигналізаційні пристрої та особливості їх застосування // Перспективи розвитку озброєння та військової техніки Сухопутних військ: Збірник тез доповідей Міжнародної науково-технічної конференції (Львів, 11-12 травня 2017 року). Львів, НАСВ, 2017. стор.108-109.

7—10 жніўня ваеннаслужачыя кантынгенту былі дастаўлены ў Ірак і Кувейт з Кіева і Нікалаева на самалётах Іл-76 кампаніі УАТКПервая колонна украинских миротворцев прибыла к месту постоянной дислокации в Ираке // "Подробности.UA" от 13 августа 2003. У якасці жэсту ў адказ Джордж Буш паабяцаў Украіне падтрымку «на шляху інтэграцыі ў еўрапейскія і еўраатлантычныя структуры».

Склад 19-ы асобны батальён радыяцыйнай, хімічнай, біялагічнай абароны 5-я асобная механізаваная брыгада 6-я асобная механізаваная брыгада 7-я асобная механізаваная брыгада 81-я тактычная група

Міратворчая місія

Дзейнасць у 2003—2005 Украінская механізаваная брыгада паступіла ў падпарадкаванне камандавання шматнацыянальнай дывізіі «Цэнтр-Поўдзень», якая мела ў сваёй аснове польскі кантынгентУкраина и Польша договорились о подчинении украинских миротворцев польскому командованию в Ираке // «Корреспондент. NET» от 28 июля 2003, і была дыслакавана ў правінцыі Васіт ў 140 км ад Багдада. Украінскія вайскоўцы выконвалі задачы на ірана-іракскай мяжы, у населеных пунктах Эль-Кут, Эль-Хай, Эс-Сувайра, Вавілон, Багдад, на пункце пераходу «Арафат» (форт Бадра).

У цэлым, у перыяд са жніўня 2003 года па сакавік 2005, у Іраку знаходзілася каля 1600 украінскіх вайскоўцаў (у тым ліку 14 жанчын) і больш за 2000 адзінак тэхнікіВлад Абрамов. Война глазами миротворцев // «Сегодня. UA» от 29 мая 2010. Да пачатку красавіка 2005 года колькасць кантынгенту павялічалася да 1650 чалавекСША дали добро на вывод украинских войск из Ирака // LENTA.RU от 4 апреля 2005. Расходы складалі каля 20 млн долараў ЗША на годУкраина // «Зарубежное военное обозрение», № 8 (689), 2004. стр.75.

Як паведаміў у інтэрв’ю намеснік камандзіра 19-га батальёна Алег Кузняцоў, іх вайскоўцы былі самымі «таннымі» з усіх 34 краін кааліцыі. Штомесячнае грашовае забеспячэнне ўкраінскіх байцоў складала 500—600 долараў для радавых салдат, 800—900 долараў для прапаршчыкаў і 1000—1200 для афіцэраўСвітлана Федас. Ірак: погляд зблизька // «Рівне вечірнє», № 38 от 25 мая 2005.

Украінскія ваенныя неаднаразова падвяргаліся нападам і асабіста здзяйснялі аперацыі супраць паўстанцаў. Ім супрацьстаялі шыіцкая групоўка «Армія Махдзі» і партыя Баас. Так, у пачатку верасня 2003 года, у горадзе Эс-Сувейра была зроблена першая спроба атакі ўкраінскага патруля — у выніку выбуху фугаса з дыстанцыйным кіраваннем нязначныя пашкоджанні атрымаў аўтамабіль, але асабісты склад не пацярпеўИракским партизанам не удалось взорвать украинский патруль // LENTA.RU от 5 сентября 2003. Першы бой ваенных адбыўся ўвечары 28 кастрычніка 2003 у раёне горада Эс-Сувейра, калі быў атакаваны патруль 5-й амехбрКонстантин Шруб. Мирное бремя // газета «Днепр вечерний» от 15 февраля 2013 (14 ваеннаслужачых на двух БТР-80). Пад бронемашынай былі ўзарваны тры фугасы, а затым патруль абстралялі з РПГ-7. У выніку былі паранены 7 вайскоўцаў і пашкоджаны абодва БТР-80В Ираке обстрелян украинский патруль. Ранены семеро военнослужащих // LENTA.RU от 29 октября 2003. Самым значным баявым сутыкненнем для ўкраінскіх сіл стала бітва за Эль-Кут у красавіку 2004 годаСпекотний квітень 2004-го6-го апреля 2004-го года ВС Украины понесли свою первую боевую потерю .

Каб пазбегнуць варожага праслухоўвання, украінскія вайскоўцы размаўлялі па рацыі толькі па-ўкраінску, выкарыстоўваючы код украінскіх слоў, бо паўстанцы разумелі англійскую і рускую. Паводле слоў экс-прэс-сакратара міністра абароны Украіны Андрэя Лысенкі, «украінская мова выратавала жыццё ўкраінскіх салдат»Арсенал: Україна в Іракській війні.

Разам з тым, ваенныя займаліся размініраваннем тэрыторыі, падчас чаго паспяхова выкарыстоўваўся камплект перадатчыкаў перашкод радыёкіраванай мін РП-377 АМРоман Побережнюк. «Включаем помеху!» // еженедельник «2000», № 7 (449) от 13 — 19 февраля 2009. Афіцэрамі групы псіхалагічных аперацый пры 5-й механізаванай брыгадзе былі складзены і надрукаваны пяць відаў улётак для мясцовага насельніцтва ў раёне дзейнасці ўкраінскага кантынгенту. Акрамя таго, для вайскоўцаў ўкраінскага кантынгенту выпускалася газета «Миротворець»А. Р. Підлісний. Методи інформаційно-психологічного впливу на військовослужбовців українського миротворчого контингенту в Іраку (2003—2005 рр.) // «Сухопутні війська Збройних Сил України: 20 років миротворчої діяльності». Матеріали доповідей науково-практичної конференції (25 жовтня 2012 р.). Львів, друкарня Академії сухопутних військ ім. гетьмана Петра Сагайдачного, 2012 стор.188-192.

Вывад кантынгенту У маі 2004 Вярхоўная Рада на закрытым пасяджэнні абмеркавала пытанне аб вывадзе войск. Былі разгледжаны некалькі прапаноў, якія падтрымалі ад 116 да 160 дэпутатаў фракцый КПУ, СПУ, БЮТ і часткі «Нашай Украіны». Дэпутаты патрабавалі ад прэзідэнта прыняць рашэнне аб тэрміновым вывадзе ўкраінскіх вайскоўцаў з ІракаНа закрытом заседании парламента Марчук сидит в кресле Януковича // «Украинская правда» от 19 мая 2004.

11 студзеня 2005, паводле ініцыятывы лідара Камуністычнай партыі Украіны П. Н. Сіманенкі, Вярхоўная Рада прыняла пастанову, у якой прэзідэнту было прапанавана неадкладна вярнуць ўкраінскіх міратворцаў на радзіму: «У сувязі з небяспечным абвастрэннем ваенна-палітычнай абстаноўкі ў Іраку і ахвярамі сярод украінскіх вайскоўцаў прапануецца лічыць немэтазгодным далейшае знаходжанне падраздзяленняў узброеных сіл Украіны ў гэтай краіне»Украина выведет войска из Ирака // «Коммерсантъ», № 2 (3086) от 12 января 2005. За рашэнне прагаласавалі 308 дэпутатаўИлья Жегулев. Украина выходит из войны // GAZETA.RU от 11 января 2005.

Рашэнне аб падрыхтоўцы да вываду ўкраінскага кантынгенту прыняў Леанід Кучма. Ужо 15 сакавіка 2005 пачаўся паэтапны вывад ўкраінскага кантынгенту. 27 снежня ён завяршыўся.

Дзейнасць у 2005—2008 Пасля вываду з Ірака ўкраінскага міратворчага кантынгенту, у краіне засталіся каля 50 украінскіх ваенных саветнікаў і інструктараўЮлия Москаленко. В Ираке ранены двое украинских военных // «Коммерсантъ. UA» — Лента новостей (Украина) от 17.07.2006 (каля 30 афіцэраў УС, да 10 прадстаўнікоў памежнай службы, і каля 10 прадстаўнікоў міністэрства ўнутраных спраў УкраіныГриценко: в Ираке останутся 50 украинских военных // РИА «Новости» от 10 ноября 2005).

У красавіку 2008 года прэзідэнт Украіны Юшчанка адправіў у Ірак 15 вайскоўцаў і работнікаў міністэрства абароны Украіны для ўдзелу ў Місіі ААНЮщенко направил миротворцев в Ирак // «Корреспондент. NET» от 11 апреля 2008. 24 снежня 2008 года апошнія 29 чалавек украінскага міратворчага персаналу завяршылі міратворчую місію ў Іраку ў складзе кааліцыйных сіл і вярнуліся ва УкраінуИрак поблагодарил Украину за миротворцев // «Подробности. UA» от 22 июня 2009, аднак у Іраку засталіся 10 ўкраінскіх афіцэраў у складзе трэніровачнай місіі НАТАУкраинских миротворцев в Ираке станет больше?// MIGNEWS.COM от 3 марта 2009.

Місія НАТА Па стане на студзень 2010 года, у складзе трэніровачнай місіі НАТА ў Багдадзе і на базе Тадж (35 км на поўнач ад Багдаду) было 8 украінцаўПавел Прохоренко. «В Ираке бойцы „Альфы“ получают меньше других, а служат дольше» // «Комсомольская правда в Украине» от 19 января 2010, у снежні 2011 года — 9 ваеннаслужачыхДо конца года Ирак оставят все украинские военные // «Корреспондент. NET» от 13 декабря 2011, па стане на 24 ліпеня 2013 года — 6 афіцэраўCurrent participation of the Armed Forces Of Ukraine in peacekeeping operations / официальный сайт Министерства обороны Украины. У цэлым, за ўвесь перыяд удзелу ў аперацыі NTM-I, украінскія ваенныя саветнікі і інструктары правялі заняткі па павышэнні кваліфікацыі і падрыхтоўцы з 400 афіцэрамі іракскай арміі і навучылі 575 старшых сяржантаў і сяржантаўО. М. Мильченко, Д. С. Каменцев. Історія участі Збройних Сил України в операції коаліційних сил «Свобода Іраку» // «Сухопутні війська Збройних Сил України: 20 років миротворчої діяльності». Матеріали доповідей науково-практичної конференції (25 жовтня 2012 р.). Львів, друкарня Академії сухопутних військ ім. гетьмана Петра Сагайдачного, 2012 стор.183-185.

Вынікі