Марына Віктараўна Васько (нар. , Брэст) — беларускі педагог, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 скліканняСведения о результатах голосования по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва 17 ноября 2019 года по Брестской области , член Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцыВасько Марына Віктараўна.

Біяграфія Нарадзілася 1 мая 1975 года ў г. Брэсце.

У 1997 годзе скончыла з адзнакай Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна па спецыяльнасці «Беларуская мова, літаратура і гісторыя». Працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры, намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце гімназіі № 2 г. Брэста.

Прыняла ўдзел у парламенцкіх выбарах, якія прайшлі ў Рэспубліцы Беларусь 17 лістапада 2019 года. Марына Васько абіралася ад Брэсцкай-Цэнтральнай выбарчай акругі № 2, на якой атрымала перамогу.

У 2021 годзе ў інтэрв’ю газеце «СБ. Беларусь сегодня» прапанавала фільтраваць у Беларусі інтэрнэт, як гэта робіцца ў Кітаі: «Можна адаптаваць замежны вопыт па забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі. Яскравы прыклад — праект „Залаты шчыт“ у Кітаі. Па сутнасці, гэта сістэма фільтрацыі змесціва інтэрнэту. У „вялікім кітайскім фаерволе“, як яго называюць, няма месца ні Twitter, ні Facebook, ні YouTube, ні еўрапейскім навінавым сайтам, ні іншым „небяспечным“ з пункту гледжання забароненай інфармацыі рэсурсам»https://www.sb.by/articles/natsiyu-sozdaet-patriotizm.html.

Узнагароды ганаровая грамата ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама; ліст падзякі і грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь; ганаровая грамата прэзідыума Брэсцкага гарадскога камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі.

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання