Ірына Аляксандраўна Супрановіч (, в. Крывое Сяло, Вілейскі раён, Мінская вобласць) — беларускі дзеяч мясцовага кіравання, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 скліканняСведения о результатах голосования по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва 17 ноября 2019 года по Минской области , член Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытанняхСупрановіч Ірына Аляксандраўна.
Біяграфія Нарадзілася 16 кастрычніка 1973 года ў вёсцы Крывое Сяло Вілейскага раёна Мінскай вобласці.
Скончыла Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай».
Працавала загадчыкам крамы; сакратаром Рабунскага сельскага выканаўчага камітэта; старшынёй Крывасельскага сельскага выканаўчага камітэта.
Выбіралася дэпутатам Рабунскага сельскага Савета дэпутатаў 24—26-га скліканняў, Крывасельскага сельскага Савета дэпутатаў 27-га і 28-га скліканняў, Вілейскага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання.
Сям’я Замужам, мае двух сыноў
Узнагароды Падзякі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, Вілейскага раённага выканаўчага камітэта. Званне «Чалавек года Вілейшчыны — 2016». Званне «Жанчына года Міншчыны» ў намінацыі «Гаспадыня сяла — 2018». Заносілася на Дошку гонару Вілейскага раёна.
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вілейскага раённага Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 24-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 25-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 26-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 27-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 28-га склікання Катэгорыя:Старшыні мясцовых саветаў Беларусі