Помнік камсамольцам — помнік у Полацку. Знаходзіцца помнік камсамольцам на праспекце Францыска Скарыны.
Гісторыя Помнік камсамольцам быў узведзены ў 1968 годзе да 50-годдзя УЛКСМ па праекце скульптараў Г. Патапава і В. Паташнікава.
Апісанне помніка
Помнік уяўляе сабой бетонную гарызантальна выцягнутую стэлу, на якой у тэхніцы контурнага рэльефу створана шэсць сюжэтных кампазіцый: 5 сюжэтаў на фасаднай плоскасці, адзін на тыльнай. Выявы рознамаштабныя, разгортваюцца па гарызанталі на розных узроўнях. На фасаднай плоскасці: постаці маладых чырвонаармейцаў і дзяўчыны; сцэны – расставанне юнака з маці і каханай, салдаты грамадзянскай вайны ідуць у бой; сюжэт «Нашы сучаснікі» – на фоне індустрыяльнага пейзажу выявы галоў юнака, дзяўчыны і салдата; побач у імклівым руху ва ўвесь рост фігуры салдата, матроса, дзяўчыны, юнака і маладога вучонага. Кампазіцыю завяршаюць алегарычная фігура Маці-Радзімы (у нацыянальным беларускім адзенні з дзіцём на руках) і выява воіна-пераможцы ў Вялікай Айчыннай вайне. На тыльным боку – выявы жанчыны ў жалобе і 5 салдат. Побач са стэлай з бетону ўзведзены стылізаваны сцяг, канец якога злучаецца са стэлайПомнік камсамольцам.
Літаратура Церашчатава, В. В. Помнік камсамольцам Полаччыны / В. В. Церашчатава // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1985. – С. 350.
Катэгорыя:Помнікі Полацка Катэгорыя:З’явіліся ў 1968 годзе Катэгорыя:1968 год у Беларусі Катэгорыя:XX стагоддзе ў Полацку Катэгорыя:Праспект Францыска Скарыны (Полацк)