Мірыям Радрыгес Марцінес ( каля 1967 — , Сан-Фернанда, Тамауліпас, Мексіка) — мексіканская праваабаронца. Заснавальніца арганізацыі бацькоў зніклых без вестак пасля таго, як яе дачку выкралі і забілі. Мірыям забілі баевікі, якія ўварваліся ў яе дом 10 мая 2017 года.

Біяграфія Мірыям Элізабэт Радрыгес Марцінес жыла ў Сан-Фернанда, Мексіка. Абшчына Сан-Фернанда знаходзіцца ў Тамаўліпасе, адным з самых жорсткіх рэгіёнаў. Паводле дадзеных урада, у рэгіёне самая вялікая колькасць зніклых без вестак у Мексіцы.

Дачка Мірыям, Карэн Алехандра Салінас Радрыгес, знікла ў 2012 годзе. Маці стварыла групу «Colectivo de Desaparecidos de San Fernando» (Калектыў зніклых Сан-Фернанда). Падазраваныя ў забойстве збеглі з турмы.

Мірыям працягвала пошукі амаль два гады, да 2014 года, калі цела дачкі знайшлі ў таемнай магіле. Пасля гэтага жанчыне таксама перашкодзіла спроба наркартэля «Лос-Сетас» выкрасці яе мужа. Яна праследавала членаў банды на сваёй машыне і адначасова паведамляла пра арміі, якая пасля арыштавала злачынцаў. Аднак адзін з падазраваных, арыштаваных па справе дачкі, уцёк з турмы пасля арышту.

Мірыям Радрыгес у інтэрв’ю заявіла, што атрымлівала пагрозы расправай і забойствам ад злачынных арганізацый, але не была абаронена мясцовымі ўладамі. Разам з пошукам дачкі Мірыям Радрыгес Марцінес прыклала намаганні, каб дапамагчы іншым бацькам, дзеці якіх зніклі. Пасля гэты праваабарончы рух аформіўся ў арганізацыю «Colectivo de Desaparecidos» (Калектыў зніклых).

Мірыям Радрыгес Марцінес забілі 10 мая 2017 года, у дзень, калі Мексіка адзначае Дзень маці. Група баевікоў уварвалася ў дом Мірыям, яе сур’ёзна паранілі і яна памерла дарогай у бальніцу.

Развіццё праваабарончага руху Мексіканская камісія па правах чалавека заклікала правесці поўнае расследаванне забойства. У 2012 годзе Мірыям Радрыгес Марцінес арганізавала ў сваім горадзе групу сем’яў ахвяр гвалту.

Група сем’яў, якую яна арганізавала, ёсць часткай шырэйшага руху, які вырас з часу знікнення 43 студэнтаў каледжа, што навучаліся ў Герэра ў кастрычніку 2014 года. Цяпер у Мексіцы ёсць як мінімум 13 такіх груп.

У знак пратэсту 10 мая 2017 года ўдзельнікі акцыі ў падтрымку Мірыям Элізабэт Радрыгес Марцінес патрабавалі ад урада Мексікі і Федэральнага ўрада Злучаных Штатаў Амерыкі забяспечыць бяспеку і абарону праваабаронцаў.

Катэгорыя:Грамадства Мексікі Катэгорыя:Праваабаронцы Катэгорыя:Ахвяры забойстваў