Вадзяны млын — колішні прамысловы будынак у вёсцы Каменнае Крывое Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на рацэ Крывой, каля аўтамабільнай дарогі Талачын — Круглае.
Гісторыя
Узведзены з чырвонай цэглы ў другой палове ХІХ — пачатку XX стагоддзя. Млын належаў памешчыкам Гардзялкоўскім і функцыянаваў да пачатку Другой сусветнай вайны.
У 1990-х гадах будынак быў набыты і абсталяваны пад прыдарожную кавярню. Але неўзабаве ён згарэў, і аднаўляць яго ніхто не стаўСяргей Кавалеўскі. Млын на рацэ Крывой. Чым знакамітыя мясціны недалёка ад Друцка, дзе настаўнічаў Якуб Колас. // Віцебскія весці, 16 студзеня 2017. .
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 1288 ад 3 верасня 2008 года вадзяному млыну быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці рэгіянальнага значэння.
Архітэктура Трохпавярховы прамавугольны ў плане будынак з двухсхільным дахам, да якога прымыкала аднапавярховае працоўнае памяшканне.
Масіўныя сцены прарэзаны невялікімі прамавугольнымі вокнамі. На першым паверсе знаходзілася турбіна, на другім — жорны, на трэцім — гаспадарчыя памяшканніМлын вадзяны. — Прыдзвінскі край, 30 студзеня 2020. .
Літаратура Орловский, А. Здесь была мельница / А. Орловский, С. Иванов // Наша Талачыншчына. — 2009. — 5 верас. — С. 4. Пяць прычын наведаць Талачынскі раён / падрыхт. Н. Чарнічэнка // Віцьбічы = Витьбичи. — 2019. — 16 февр. — С. 5-6.
Спасылкі
Катэгорыя:Вадзяныя млыны Беларусі Катэгорыя:Каменнае Крывое Катэгорыя:Славутасці Талачынскага раёна Катэгорыя:XIX стагоддзе ў Беларусі Катэгорыя:Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Талачынскага раёна