«Зала Стагоддзя» (пол. Hala Stulecia, Hala Ludowa; ням. Jahrhunderthalle) — шматфункцыянальная зала ў горадзе Вроцлаве, у Польшчы. Пабудаваная ў 1911-1913 гг. гарадскім архітэктарам Максам Бергам. Будынак залы разам з навакольнымі збудаваннямі ўнесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Гісторыя
Зала пабудаваная ў перыяд, калі горад уваходзіў у склад Германіі. Па сваёй структуры «Зала Стагоддзя» — гэта сіметрычны чатырохвугольнік з шырокай круглай цэнтральнай прасторай (дыяметрам 65 м і вышынёй 42 м), змястоўнасць складае 6000 чалавек. Купал вышынёй 23 м увянчаны ліхтаром са сталі і шкла. Аконныя рамы выкананы з цвёрдай драўніны каштоўных парод. З мэтай палепшыць акустыку — сцены ў будынку пакрыты ізалявальным пластом бетону, змешанага з драўнінай або пробкавай карой. Фасады пазбаўлены ўпрыгожванняў ці арнаменту, але паказваюць тэкстуру бетону са слядамі драўлянай апалубкі.
З заходняга боку «Залы Стагоддзя» ўладкавана манументальная плошча, аформленая ў выглядзе старажытнага форума. На поўнач ад яго знаходзіцца павільён з чатырма купаламі, спраектаваны ў 1912 г. архітэктарам Хансам Пельцыгам для знаходжання тут гістарычнай выставы. У паўночнай частцы выстаўнога гарадка Пельцыг запраектаваў бетонную перголу, акружаную штучным вадаёмам.
«Зала Стагоддзя» — гэта выдатная праца ў вобласці сучасных канструкцый і архітэктуры, якая дэманструе цеснае ўзаемадзеянне розных плыняў пачатку ХХ ст., што стала важным імпульсам далейшага развіцця жалезабетонных канструкцый.
Гл. таксама ЮНЕСКА Архітэктура Польшчы Спасылкі
старонка Апісанне на старонцы польскага камітэту ЮНЕСКА
Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Польшчы
Катэгорыя:Спартыўныя збудаванні Польшчы Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Уроцлава Катэгорыя:Спорт ва Уроцлаве