Аляксандр Паўлавіч Підо́плічка ( — ці 1985) — вучоны, батанік, балотазнаўца, брыёлаг, доктар біялагічных навук (1963).
Біяграфія Нарадзіўся сяле Казацкэ (Звэныгародскі павет, Кіеўская губерня, Расійская імперыя, зараз у Звэныгародскім раёне Чаркаскай вобласці Украіны). У 1931 годзе скончыў Кіеўскі інстытут прафесійнай адукацыі. Да 1935 года працаваў ва Украінскім навукова-даследчым інстытуце тарфяной прамысловасці. У 1935—1941, 1944—1945 гг. у Цэнтральным батанічным садзе Акадэміі навук БССР. З 1945 года ў Інстытуце торфу АН БССР — старэйшы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі тарфяных і сапрапелевых радовішчаў. Адначасова ў 1947—1950 гг. выкладаў у Беларускім політэхнічным інстытуце.
Навуковая і грамадская дзейнасць Аўтар навуковых прац па генезісе тарфяных і азёрных адкладаў. Вывучаў геаграфічныя асаблівасці распаўсюджвання тарфяных балот. Прымаў удзел у складанні Атласа БССР (1958), даведнікаў «Торфяной фонд Белорусской ССР» (1953), «Сапрапелевые месторождения СССР» (1964). Сярод апублікаваных прац: Определитель остатков травянистых растений и зелёных мхов (Bryales) в торфе. — Мн., 1936.; Флора сфагновых (торфяных) мхов Белорусской ССР. — Мн., 1948.; Торфяные месторождения Белоруссии: (генезис, стратиграфия и районирование). — Мн., 1961.; Озёрные отложения Белорусской ССР: (генезис, стратиграфия и некоторые особенности). — Мн., 1975.
Член Усесаюзнага батанічнага таварыства з 1952 года.
Літаратура — С. 189.
Спасылкі Підоплічка, Аляксандр Паўлавіч (доктар біялагічных навук; 1907—1980 ці 1985) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі История становления и развития Центрального ботанического сада Национальной академии наук Беларуси
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Чаркаскай вобласці Катэгорыя:Брыёлагі Катэгорыя:Батанікі XX стагоддзя Катэгорыя:Батанікі СССР Катэгорыя:Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута прыродакарыстання НАНБ Катэгорыя:Выкладчыкі БНТУ Катэгорыя:Члены Рускага батанічнага таварыства