Чарэйская сядзіба — былая сядзіба Мілашаў у аграгарадку Чарэі Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці.
Гісторыя У канцы XVIII стагоддзя Чарэя перайшла да Уладзіслава Любіч Мілаша, бацькі вядомага французскага паэта Оскара Мілаша, які ў сваю чаргу быў дзядзькам Нобелеўскага лаўрэата па літаратуры Чэслава Мілаша. Ад папярэдняга ўладальніка Сапегі Мілашам засталася драўляная сядзіба, у якой захоўваўся багаты архіў, карціны, побач быў прыгожы парк.
Да сядзібнага дома вяла бэзавая алея. Недалёка ад сядзібы размяшчаліся млын з цэглы і вінакурня, а за домам — ліпавая алея з зараснікамі дзікай рудбекіі, якая захавалася да нашага часу. Побач з ліпавай алеяй — адзін з каскадаў Мілашаўскіх сажалак. Там гняздзіліся чаплі і дзікія качкі, а вясной з’яўляліся белыя і чорныя лебедзі. Сажалка не перасыхала нават у вельмі засушлівае лета — відавочна, яе падсілкоўвалі крыніцы, адна з якіх сустракаецца на перасячэнні сцяжынак алеі.
Пасля рэвалюцыі ў будынку сядзібы размяшчалася школа, а падчас Другой Сусветнай вайны яго цалкам разбурылі.
Да нашага часу захаваліся толькі склеп, ліпавая алея, фундамент альтанкі, некалькі сажалак з каскаду, частка бэзавай алеі, і руіны пахавальні на беразе Чарэйскага возера, побач з каталіцкімі могілкаміСядзіба Мілашаў.
Літаратура Весялуха, М. Сваякі… па Мілашах / М. Весялуха // Літаратура і мастацтва. — 2014. — 3 кастр. — С. 9. Мальдзіс, А. Дзве сустрэчы з Чэславам Мілашам / А. Мальдзіс // Літаратура і мастацтва. — 2011. — 23 верас. — С. 12. Марчук, Р. Чарэйскі Мілаш / Р. Марчук // Літаратура і мастацтва. — 2014. — 24 кастр. — С. 15. Масла, А. Лістота шэпча галасамі Мілашаў / А. Масла // Культура. — 2014. — 16 жн. — С. 15. Оскар Милош / подгот. И. Торбина // Чырвоны прамень (Чашнікі). — 2016. — 14 чэрв. — С. 5. Телятко, Е. В поисках утраченного / Е. Телятко // Витебские вести. — 2017. — 29 апр. — С. 10. Торбина, И. Милошевские дни / И. Торбина // Чырвоны прамень (Чашнікі). — 2013. — 4 чэрв. — С. 1. Торбіна, І. Пад зоркай Мілашаў / І. Торбіна // Чырвоны прамень (Чашнікі). — 2014. — 28 кастр. — С. 5. Харэўскі, С. Чарэя Мілаша / С. Харэўскі // Новы Час. — 2010. — № 10. — С. 12.
Спасылкі
Катэгорыя:Славутасці Чашніцкага раёна Катэгорыя:Палацава-паркавыя і сядзібна-паркавыя ансамблі Беларусі Катэгорыя:Чарэя Катэгорыя:Мілашы (род)