Яўген Іванавіч Клімчанка (, в. Лагаўшчына, Талачынскі раён, Віцебская вобласць — ) — работнік прамысловасці, Герой Сацыялістычнай Працы.
Біаграфія З 1941 года працаваў слесарам-інструментальшчыкам у Новасібірску.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Быў курсантам школы авіямеханікаў, камандзірам аддзялення чыгуначных войск на Забайкальскім фронце і ў Забайкальскай ваеннай акрузе.
Пасля звальнення ў запас у 1949 годзе пачаў працаваць на Мінскім трактарным заводзе, які яшчэ будаваўся. Яму было даручана падрыхтаваць інструмент для вытворчасці будучай тэхнікі. Сваё майстэрства перадаў маладым рабочым і падрыхтаваў больш за 40 вучняў.
З 1944 года — член ВКП(б), а з 1976 года — член ЦК КПСС. З’яўляўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР у 1970—1974 гадахКлімчанка Яўген Іванавіч.
Памёр 22 лістапада 1989 года.
Узнагароды Герой Сацыялістычнай Працы (1966) Заслужаны работнік прамысловасці БССР (1974) Заслужаны настаўнік рабочай моладзі БССР (1978) ордэн Леніна — двойчы ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі Залатая Зорка Героя Сацыялістычнай Працы 11 медалямі, сярод якіх: залаты медаль «Серп і Молат» Героя Сацыялістычнай Працы сярэбраны медаль ВДНГ СССР бронзавы медаль ВДНГ СССР
Літаратура Карніловіч, Э. А. Якасць сэрца чалавечага / Э. А. Карніловіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]; мастак А. М. Хількевіч. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1988. — С. 628—630. Клімчанка Яўген Іванавіч // Беларуская Савецкая энцыклапедыя : у 12 т. / рэдкал.: П. У. Броўка [і інш.]. — Мінск, 1972. — Т. 6 : Кішынёў-Мінцэвічы. — С. 27. Климченко Евгений Иванович // Моя Толочинщина: страницы истории / А. Шнейдер. — 2-е изд, с изм. — Минск : Бизнесофсет, 2006. — С. 125. Климченко Евгений Иванович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 1. — С. 494. Климченко Евгений Иванович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов; под общ. ред. А. Н. Новикова. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. — С. 117. Климченко Евгений Иванович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. — Витебск : Витебская областная типография, 2009. — С. 253. Шыманскі, М. Іду да вас, людзі / М. Шыманскі // Сузор’е : кніга нарысаў / уклад. А. М. Бяржынскі. — Мінск : Юнацтва, 1985. — С. 7-21.
Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены ЦК КПСС Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 8-га склікання Катэгорыя:Заслужаныя работнікі прамысловасці БССР