Электрадэпо «Маскоўскае» (ЦЧ-1) — электрадэпо Мінскага метрапалітэна, цяпер абслугоўвае Маскоўскую лінію. Да 2003 г. таксама абслугоўвала Аўтазаводскую лінію.
Дэпо мае адгалінаванне да звычайнай чыгункі (станцыя «Мінск-Сартавальны»), што абумоўлена выкарыстаннем той жа каляіны ў метро, што і ў звычайнай чыгунцы (1520 мм). Агулам дэпо мае 126 вагонаў (што складае 25 пяцівагонных складаў ды адзін рэзервовы вагон). У самы напружаны час на лініі працуе 21 электрацягнік.
Маюцца планы па будаўніцтве новага электрадэпо, якое зменіць старое ў Шчомысліцы за станцыяй метро Малінаўка.
Гісторыя Электрадэпо ўзведзена па праекце архітэктараў Я. Леановіча, У. Целяпнёва, М. Лапато. Было адкрыта ў складзе першай чаргі Мінскага метрапалітэна ў 1984 годзе.
Лініі № Лінія Тэрмін 1 Маскоўская з 1984 2 Аўтазаводская 1990—2003
Рухомы састаў
Пасажырскі рухомы састаў Тып вагонаўГады 81-717/714 — 81-717.5/714.5 з 81-717.5М/81-714.5М з 81-540/541 з
Катэгорыя:Дэпо Мінскага метрапалітэна Катэгорыя:Маскоўская лінія метро (Мінск) Катэгорыя:З’явіліся ў 1984 годзе Катэгорыя:1984 год у Мінску Катэгорыя:Аб’екты ў Мінску, названыя ў гонар Масквы Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Яўстафія Леановіча Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Уладзіміра Целяпнёва