Транссусветнае радыё () — найвялікшая пратэстанцкая радыёвяшчальная сетка ў свецеhttp://www.twrradio.ru/index.php?id=16 . Праграмы Транссусветнага радыё гучаць на больш за 200 мовах у 160 краінах.

Гісторыя

У 1954 годзеТСР у Расіі з Танжэра, горада ў Марока, пачалі транслявацца першыя хрысціянскія перадачы. У 1959 годзе з-за нацыяналізацыі радыёстанцыі ісламскім урадам вяшчанне спынілася, і з пачатку 1960-х гадоў працягнулася на хвалях Радыё Монтэ-Карла, перамовы з якім Пол Фрыд, заснавальнік радыё, вёў з 1957 года. Радыё перамясцілася ў Манака.

З 1990 годаhttp://twrradio.ru/?id=21 радыё пачало вяшчаць у Расіі і СНД. У 1991 годзе з прапаведнікаў розных цэркваў Беларусі быў створаны ўстаноўчы камітэт, пазней названы Беларускай рэдакцыяй Транссусветнага Радыё. Рэдакцыя была зарэгістравана ў дзяржаўных установах Рэспублікі Беларусь у сакавіку 1992 года і стала першым афіцыйным сродкам масавай інфармацыі Транссусветнага радыё на тэрыторыі краін СНД.

Спасылкі Афіцыйны сайт ТСР у Беларусі

Катэгорыя:Рэлігійныя радыёстанцыі Катэгорыя:Міжнародныя радыёстанцыі