Верхнядзвінскі льнозавод — прадпрыемства ў горадзе Верхнядзвінску, Віцебскай вобласці. З’яўляецца найстарэйшым прадпрыемствам сярод іншых льнозаводаў Рэспублікі Беларусь.

Апісанне Заснаваны ў кастрычніку 1929 года i займаецца пасевам і вырошчваннем лёну, выпрацоўкай і рэалізацыяй доўгага і кароткага льновалакна, выпрацоўкай паліўных брыкетаў з льняной кастры (экалагічна чыстае паліва), аказвае сельгаспаслугі гаспадаркам раёна.

Прадпрыемства размешчана ў межах горада Верхнядзвінска ў раёне вёсцы Смулькава. Тэрыторыя прадпрыемства займае 24 га. Вытворчыя магутнасці па вытворчасці льновалакна складаюць 962 тоны ў год. Сыравіннай базай прадпрыемства з’яўляецца тэрыторыя гаспадарак Верхнядзвінскага раёна — 1100 га. Льнозавод мае ўласны механізаваны атрад для вырошчвання лёну і аказання паслуг гаспадаркам па выкананні розных сельгаспаслугВерхнядзвінскі льнозавод, ААТ. Верхнядзвінскі раён.

Дырэктары Дзмітрый Васільевіч Неспляк

Літаратура

Бегунова, Е. Мастера белорусского шелка / Е. Бегунова // Рэспубліка. — 2012. — 13 студз. — С. 2. Зубрыцкі, Э. У завода ёсць будучыня / Э. Зубрыцкі // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). — 2006. — 19 верас. — С. 3. Кавалёнак, К. Забяспечаны работай да наступнага ўраджаю / К. Кавалёнак // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). — 2016. — 18 лістап. — С. 4. Масловская, О. Время льна / О. Масловская // Витебские вести. — 2014. — 27 нояб. — С. 3. Масловская, О. Лён: возможности для роста / О. Масловская // Витебские вести. — 2016. — 5 мая. — С. 2. Орлова, Л. Новое топливо — на потоке / Л. Орлова // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). — 2011. — 29 сак. — С. 1, 3. Сковородко, С. М. Долгунец «рождается» трижды / С. М. Сковородко; беседовал В. Саулич // Віцебскі рабочы. — 2013. — 19 студз. — С. 2. Сковородко, С. М. Комбайн пока больше семян теряет, чем убирает / С. М. Сковородко; беседовал В. Саулич // Белорусская нива. — 2013. — 24 янв. — С. 5. Сытник, И. У верхнедвинцев есть чему поучиться / И. Сытник // Віцебскі рабочы. — 2004. — 12 чэрв. — С. 3. Хлыстун, Л. Лён любит поклон / Л. Хлыстун // Советская Белоруссия. — 2001. — 12 июля. — С. 2.

Катэгорыя:Верхнядзвінск Катэгорыя:Эканоміка Верхнядзвінскага раёна Катэгорыя:Прадпрыемствы Віцебскай вобласці Катэгорыя:Льнозаводы Беларусі Катэгорыя:1929 год у Беларусі