Міхаі́л Іва́навіч Кавалёнак (, м. Багушэвічы Ігуменскага павета Мінскай губерні (цяпер Мінской вобласці) — , ) — савецкі дзяржаўны дзеяч, міністр аховы здароўя БССР (да 1946 — наркам) (1940—1948), заслужаны ўрач Беларускай ССР.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і селяніна. Скончыў медыцынскі факультэт БДУ (1928).
Працоўную дзейнасць пачаў на кафедры ўнутраных хвароб медыцынскага факультэта БДУ, пасля Мінскага медыцынскага інстытута: ардынатар, асістэнт кафедры. З 1937 года дацэнт кафедры факультэцкай тэрапіі. Адначасова з 1940 года прызначаны наркамам аховы здароўя БССР. У часы Вялікай Айчыннай вайны дацэнт кафедры ўнутраных хвароб Свярдлоўскага медыцынскага інстытута, з 1942 года начальнік санітарнага аддзела Цэнтральнага штаба партызанскага руху пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандуючага. З 1944 года зноў на пасадзе наркама, з 1946 года да 1948 года міністр аховы здароўя БССР, адначасова загадчык, а з 1948 года дацэнт кафедры прапедэўтыкі ўнутраных хвароб Мінскага медыцынскага інстытута.
Навуковая дзейнасць У 1936 годзе выканаў кандыдацкую дысертацыю «Роля сакрэцыі і кіслотнасці страўніка ў дыягностыцы і лячэнні халецыстыту і піелітах», гэтай праблеме прысвяціў манаграфію ў 1938 годзе. Працаваў над пытаннямі лячэння захворванняў сэрца, лёгкіх, харчовых токсікаінфекцый; даследаваў сіфілітычныя захворванні печані і аорты. Вялікую навуковую цікавасць уяўляюць працы, прысвечаныя арганізацыі медыцынскай службы партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны і ацэнцы санітарных страт у рэспубліцы. Вывучаў стан здароўя насельніцтва БССР, даў характарыстыку мерапрыемстваў па аднаўленні і развіцці устаноў аховы здароўя, падрыхтоўцы медыцынскіх кадраў. Аўтар 34 навуковых прац.
Грамадская дзейнасць Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання, неаднаразова абіраўся дэпутатам Мінскага гарадскога Савета. Адказны рэдактар «Медицинский журнал БССР», 1940—1941.
Узнагароды Ордэн Леніна Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР
Спасылкі Коваленок Михаил Иванович. Заведующие кафедрами и профессора. Белорусский государственный медицинский университет И. В. Пантюк. Комиссары и министры здравоохранения Беларуси: историко-биографические сведения
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання Катэгорыя:Постаці беларускай аховы здароўя Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя ўрачы Беларускай ССР Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Медыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў