Міхаіл Яўгенавіч Парэчанкаў (; ), Ленінград, РСФСР) — расійскі акцёр тэатра і кіно, кінарэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар, тэлевядучы. Народны артыст Расійскай Федэрацыі (2019).Путин присвоил звание Народного артиста актёру Михаилу Пореченкову // РИА Новости
Біяграфія Нарадзіўся 2 сакавіка 1969 года ў Ленінградзе ў сям’і ваеннага марака. Да пяці гадоў жыў з бабуляй у Пскоўскай вобласці, потым — з бацькамі ў Польшчы, дзе вучыўся ў школе-інтэрнаце. Вучыўся ў Талінскім вышэйшым ваенна-палітычным будаўнічым вучылішчы, але не скончыў яго, бо за парушэнне дысцыпліны быў выключаны за 10 дзён да заканчэння.
Служыў у будаўнічым батальёне ў Савецкай Арміі. Пасля службы працаваў у багетнай майстэрні. Паступіў ва Усерасійскі дзяржаўны інстытут кінематаграфіі на курс А. Джыгарханяна, але да канца не давучыўся. У 1991 годзе паступіў у Дзяржаўную акадэмію тэатральнага мастацтва ў Санкт-Пецярбургу на курс Венеяміна Фільштынскага, якую скончыў у 1996 годзе.
Спасылкі
Афіцыйны сайт Міхаіла Парэчанкава