Англсі (вал. Ynys Môn) — востраў і графства ў паўночна-ўсходнім Уэльсе. Ад вострава Брытанія аддзелены пралівам Менай, праз які пракладзеныя два масты.

Прырода Востраў мае крутыя берагі і ўзгорыстую (да 250 м) паверхню. Распаўсюджаны верасоўнікі і лугі. На востраве ўпершынюАнглезит // Каталог Минералов. RU ў 1832 годзе французскім мінералогам і геолагам Ф. С. Бёданам ()Anglesite // Mindat.org быў знойдзены мінерал англезіт.

Гісторыя Падчас рымскага заваявання Брытаніі востраў доўга заставаўся пад уладаю друідаў і быў канчаткова скораны толькі Агрыкалам у 78 годзе. Пасля сыходу рымлян з Брытаніі, Англсі быў захоплены ірландцамі, пазней належаў каралеўству Гвінед, падвяргаўся нападам вікінгаў, саксаў і нарманаў. У 13 ст. яго падпарадкаваў англійскі кароль Эдвард I.

Спасылкі

Anglesey First Response, Life Saving Charity Anglesey Today Isle of Anglesey County Council / Cyngor Sir Ynys Môn

Катэгорыя:Брытанскія астравы

Катэгорыя:Традыцыйныя графствы Уэльса Катэгорыя:Вобласці Уэльса