Калоцэра (Calocera) — род базідыяльных грыбоў сямейства дакрыміцэвых.
Апісанне Пладовае цела вышынёй 2—3 см, каралападобна разгалінаванае або простае, з завостранымі верхавінкамі, ярка-жоўтае, часам аранжавае, слізістае. Мякаць шчыльнастудзяністая, пругкахрасткаватая або рогападобная. Базідыі вілаватыя з падоўжанымі стэрыгмамі. Споры акругла-цыліндрычныя, сагнутыя, гладкія, амаль бясколерныя, потым з папярочнай перагародкай.
Пашырэнне Адзнаана 15 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Паўночнай Амерыцы, Азіі. На Беларусі найчасцей у лясах на рэштках драўніны, пераважна хвойных парод дрэў, расце , пладаносіць у чэрвені-кастрычніку.
Літаратура Калоцэра //
Катэгорыя:Базідыяльныя грыбы