Сяргей Фёдаравіч Бандарчук (; , Білазэрка, Херсонская губерня — , Масква) — савецкі і расійскі акцёр, кінарэжысёр, сцэнарыст, педагог. Народны артыст СССР (1952). Лаўрэат Сталінскай прэміі I ступені (1952), Ленінскай прэміі (1960), Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя братоў Васільевых (1977) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1984). Уладальнік кінапрэміі «Оскар» за фільм «Вайна і мір» (1969). Герой Сацыялістычнай Працы (1980).

Біяграфія Сяргей Бандарчук нарадзіўся 25 верасня 1920 года ў сяле Білазэрка у сям’і сялян Фёдара Пятровіча і Таццяны Васільеўны.

У 1948 году Бандарчук скончыў акцёрскі факультэт УДІКа ў Маскве, майстэрня Сяргея Герасімава і Тамары Макаравай. У тым жа годзе ў ліку іншых вучняў Герасімава дэбютаваў у фільме «Маладая гвардыя», выканаўшы ролю камуніста-падпольшчыка Валько.

Вялікі поспех акцёру прынесла галоўная роля ў карціне «Тарас Шаўчэнка» (1951). Фільм вельмі спадабаўся Іосіфу Сталіну, і ў маі 1952 года ва ўзросце 31 года Бандарчук стаў народным артыстам СССР, мінуючы ганаровае званне народнага артыста РСФСР.

Памёр 20 кастрычніка 1994 года ў Маскве. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.

Фільмаграфія 1960: У Рыме была ноч 1967: Вайна і мір

Узнагароды Народны артыст СССР (1952). Сталінская прэмія I ступені (1952). Ленінская прэмія (1960). два ордэны Леніна (1967, 1980). Дзяржаўная прэмія РСФСР імя братоў Васільевых (1977). Герой Сацыялістычнай Працы (1980). Дзяржаўная прэмія СССР (1984).

Спасылкі

Интервью Сергея Бондарчука на сайте журнала «Сеанс». Программа Виталия Вульфа «Мой серебряный шар». Режиссёры-фронтовики.

Катэгорыя:Сцэнарысты Расіі Катэгорыя:Сцэнарысты СССР Катэгорыя:Кінарэжысёры Расіі Катэгорыя:Кінарэжысёры СССР Катэгорыя:Постаці Масфільма Катэгорыя:Акцёры Расіі Катэгорыя:Акцёры СССР Катэгорыя:Члены Саюза кінематаграфістаў СССР Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Оскар» Катэгорыя:Нарадзіліся ў Херсонскай вобласці Катэгорыя:Грамадскія дзеячы СССР Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Расіі Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 9-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 10-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 11-га склікання