Кутаве́ц (, ) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.
Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядома з 1909 года, засценак Кутавец (Пералессе), 5 двароў, 45 жыхароў. Вёска ў складзе Бобрскай воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні. З 1924 года ў складзе Чарэйскага, з 1931 года — Крупскага раёнаў. У 1930-я гады жыхары вёсак Смародзінка, Луцішча, Кутавец і Шкорнева аб’ядналіся ў калгас імя Сталіна. У 1941 г. ў вёсцы 14 двароў, 90 жыхароў. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 6 чалавек. Пасля вайны калгас адноўлены, у 1958 г. вёска ў складзе саўгаса, потым — калгаса «Слабада». Да 5 мая 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Абчугскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978)., да 28 ліпеня 1966 года — у склад Акцябрскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 ліпеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 26 (1146)., да 31 сакавіка 1977 года — у склад Бобрскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).. На 01.01.1998 г. 4 гаспадаркі, 7 жыхароў. Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Абчугскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .
Вядомыя асобы Вера Андрэеўна Пятрушына (нар. 1939) — Герой Сацыялістычнай Працы.
Спасылкі
Катэгорыя:Акцябрскі сельсавет (Крупскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Крупскага раёна