«Неруш» — беларускі незалежны беларускамоўны мастацкі фільм, здымкі якога пачаліся ў 2015 годзе рэжысёрам Дзянісам Жыгуновым на базе «Aurios Studios».

Сюжэт У аснове фільма — балада пра трох персанажаў, якія сутыкаюцца са звышнатуральнымі з’явамі і істотамі.

Ролі выконвалі

Здымкі Пад канец 2014 года мінская фірма «Aurios Studios» аб’яднала маладых прафесіяналаў у сферы кіно, літаратуры і музыкі для стварэння паўнаметражнага фэнтэзі на аснове беларускай міфалогіі і легендаў. Для таго, каб зарабіць грошы для здымак кіно, удзельнікі праекта звярнуліся да краўдфандзінга. На працягу 2015 года здымачная група працавала з першакрыніцамі, стварала сцэнар, здымалі першыя сцэны. Асноўная частка здымак прайшла ў Беларусі, у Віцебскай вобласці, здымалі і на мяжы з Прыбалтыкай, у Друі. Камерным хорам «Салютарыс» быў створаны і запісаны саўндтрэк да фільма, а таксама здымачнай групай выпушчаны афіцыйны трэйлер.

Здымачная група рэжысёр — Дзяніс Жыгуноў дырэктар — Павел Герасімовіч сцэнар — Юлія Шэдзько аператары — Алёна Жыгунова, Дзяніс Жыгуноў, Дзмітрый Стэльмах мантаж — Дзяніс Жыгуноў 3D — Яўген Іваніцкі кампазітар — Павел Герасімовіч

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы Беларусі Катэгорыя:Фільмы на беларускай мове