Павіту́ха еўрапейская (Cuscuta europaea) — від кветкавых раслін роду сямейства .
Батанічнае апісанне
Аднагадовая травяністая расліна. Звычайных каранёў і лісця не мае. Сцябло таўшчынёй да 2,5 мм, галінастае, цёмна-ружовага або ружовага колеру. Кветкі ружавата-белыя або ружовыя, па 5—8 у шарападобных суквеццях. Вяночак 2,5—3,5 мм даўжынёй. Чашачка адваротнаконусападобнай формы, 2—3 мм даўжынёй. Плод — чатырохнасенная каробачка.
Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Афрыкі (Алжыр). Натуралізавалася на тэрыторыі Паўночнай Амерыкі. Аддае перавагу тэрыторыям з залішнім увільгатненнем. Расліна-паразіт. Паразітуе на на многіх дзікарослых травах (асабліва на крапіве двухдомнай і хмелі звычайным), маладых хмызняках і дрэвах, а таксама на некаторых культурных раслінах (агрэст, парэчкі, каноплі, канюшына, бэз і інш.)
Цвіце ў чэрвені—ліпені.
Сінонімы Паводле сайта The Plant List:
Літаратура
Спасылкі
Повилика // Праект «Архив природы России» Депозитарий живых систем «Ноев ковчег» // Праект Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава Сорные растения. Cuscuta europaea L. — Повилика европейская // Агроэкологический атлас России и сопредельных стран
Катэгорыя:Бярозкавыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Расліны-паразіты Катэгорыя:Пустазелле Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе