Лазя́ны (, ) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Беліцкага сельсавета.
Назва Ёсць літоўскае патранімічнае прозвішча Lazaitishttps://pavardes.lki.lt/?pv=cd4798295a6db69bc5b9588136ed5e81, было дзісенскае Лазэйкаhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-L9G3-TBL3?cat=koha%3A1142203&i=616&lang=pl, антрапанімічны суфікс -eik- у балцка-літоўскіх прозвішчах адзін з найбольш папулярныхDaiva Sinkevičiūtė. Lietuvių dvikamienių asmenvardžių trumpiniai ir jų kilmės pavardės. Vilnius, 2006. С. 250.. Было горадзенскае Лазовічhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-N3NT-9?i=151&cat=1046002.
Гісторыя Паводле вопісу парафій Лідскага дэканату ў 1784 г. фальварак і вёска за некалькі крокаў ад двара князя Караля Станіслава Радзівіла, ваяводы віленскага, у дзяржанні Мараўскага. Частка вёскі належала да беліцкіх кальвіністаўБеліцкая парафія — pawet.net.
Паводле пісьмовых крыніц ХІХ ст. вёска Беліцкай воласці Лідскага павета, належала да Беліцкага праваслаўнага прыхода. На пачатку ХХ ст. 371 жыхар, 350 дзесяцін зямлі. Побач з вёскай знаходзіўся маёнтак Лазяны княгіні Трубяцкой (29 жыхароў, 379 дзесяцін зямлі). 3 18 сакавіка 1921 да верасня 1939 г. — у складзе Польшчы, вёска Беліцкай гміны Лідскага павета. У 1921 г. 65 жылых пабудоў, 344 жыхары. З 12 кастрычніка 1940 года па 26 чэрвеня 1965 года вёска ўваходзіла ў склад Парэцкага сельсавета Жалудоцкага раёна (з 17 красавіка 1962 года Лідскага раёна)Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 30 (1110)..
У 1950 г. створаны калгас «Новы Свет».
Насельніцтва 1996 — 109 чал., 56 двароў 2004 — 65 чал., 39 двароў 2010 — 40 чал.
Літаратура Памяць: Ліда. Лідскі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Рэдкал. В. Баранаў і інш. — Мн.: Беларусь, 2004. ISBN 985-01-0522-4
Спасылкі
Катэгорыя:Беліцкі сельсавет (Лідскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Лідскага раёна