Be Free (, першапачатковая назва — «Права быць свабодным») — беларускі рок-фестываль, што з 2007 года ладзіўся ва Украіне. Удзел у фэсце бралі таксама гурты з Польшчы, Украіны, Францыі.

Права быць свабодным 2007 Час правядзення — 22 верасня 2007 года.

Месца правядзення — Луцк.

Вядучы — Віталь Маліноўскі.

Гурты Крама (Беларусь) Neuro Dubel (Беларусь) Tav.Mauzer (Беларусь) Indiga (Беларусь) :B:N: (Беларусь) Znich (Беларусь) Sciana (Беларусь) ULIS (Беларусь) (Украіна)

Be Free 2008 Час правядзення — 9—10 жніўня 2008 года.

Месца правядзення — Львоў.

Вядучы — Аляксандр Памідораў. Гурты

9 жніўня Пачатак праграмы: выступленні 3-х маладых гуртоў, пераможцаў конкурсу Еўрапейскага радыё для Беларусі (Беларусь)

:B:N: (Беларусь) Partyzone (Беларусь) (Украіна) Pomidor/OFF (Беларусь) (Польшча) žygimont VAZA (Беларусь) Vladivostok (Францыя) Znich (Беларусь)) Zet (Беларусь) (Украіна) (Польшча)

10 жніўня Гурт Насты Някрасавай з Akana-NHS (Беларусь) P.L.A.N. (Беларусь) Yar (Беларусь) Джамбібум (Беларусь) Litvintroll (Беларусь) Стары Ольса (Беларусь) WZ-Orkiestra (Беларусь) Паказальнае выступленне рыцарскіх клубаў (Украіна) (Украіна) IQ48 (Беларусь) METANOIA (Беларусь) Крама (Беларусь) ULIS (Беларусь) Neuro Dubel (Беларусь) (Польшча) Тартак (Украіна)

Be Free 2009 Час правядзення — 22—23 жніўня 2009 года.

Месца правядзення — Чарнігаў.

Вядучы — Аляксандр Памідораў.

Гурты

22 жніўня Небо для Себе (Чарнігаў) Pipl Plant (Чарнігаў) Relikt (Гомель) :B:N: (Бяроза) Zatoczka (Магілёў) Partyzone (Мінск) (Чарнігаў) Pomidor/OFF (Мінск) Znich (Мінск) Vladivostok (Францыя) Ляпіс Трубяцкі (Мінск)

23 жніўня Лена Іванова (Чарнігаў) Glofira (Гомель) Hair Peace Salon (Мінск) Tarpach (Мінск) Назад Шляху Немає (Кіеў) Litvintroll (Мінск) (Мінск) ZERO-85 (Беласток, Польшча) ULIS (Мінск) Воплі Відоплясова (Кіеў)

Be Free 2010 Час правядзення — 20—22 (21—23) жніўня 2010 года. Месца правядзення — Чарнігаў. Запланаваны фестываль адмянілі ўлады Чарнігава.

Ацэнкі Рок-князёўна Кася Камоцкая як калумніст «БелаПАН» у 2008 годзе давала такую ацэнку фестывалю: «Туды прыязжае сталы набор фанаў, сталы набор музыкаў. Для ўкраінскай публікі гэта не цікава».

На другі фестываль арганізатары запрасілі «генералаў айчыннага року» «Краму», «IQ48», «Neuro Dubel» з прычыны таго, што арганізатары «Басовішча» выказалі нежаданне бачыць іх на сваім мерапрыемстве, што разам з бязвізавым рэжымам для беларусаў пры падарожжы ва Украіну вылучыла «Be Free» на фоне фестывалю-канкурэнта, пісаў Зміцер Лукашук для Еўрапейскага радыё для Беларусі.

Прадзюсар «Ляпіса Трубяцкога» Яўген Калмыкоў на прэс-канферэнцыі ў Мінску напярэдадні Be Free 2009 выказаў думку, што правядзенне падобнага роду фестывалю немагчыма ў Беларусі, бо «атмасфера музычнага фестывалю мяркуе раскаванасць, а тут была б вялікая колькасць міліцыі, і гэтая міліцыя стварае фон, які наогул не спрыяе расслабленню». Яго думцы тураваў Віталь Супрановіч, дырэктар лэйбла «БМАgroup», так як адказ уладаў на заяўку незалежнага фестывалю звычайна прыходзіць усяго за некалькі дзён да пачатку планаванага мерапрыемства і нават «у выпадку станоўчага адказу трэба дамовіцца з музыкамі, зрабіць рэкламу і ўзяць яшчэ дзесяць узгадненняў, кожнае з якіх каштуе пэўныя грошы», прытым «усё роўна няма гарантыі, што праз нейкі час пасля пачатку канцэрта не прападзе электрычнасць або не здарыцца яшчэ нешта».

У той жа час прадстаўнік кампаніі «Будзьма беларусамі!» Марыя Садоўская выказвала надзею на тое, што фестываль, які нясе ідэю свабоды, «праз нейкі час, калі гэтае слова будзе ўспрымацца нашай уладай па-іншаму», зможа быць арганізаваны і ў Беларусі.

Забароны Выезд удзельнікаў на першы фестываль у верасні 2007 года суправаджаўся іх прэвентыўнымі затрыманнямі на беларускім баку.

Апошні фестываль у 2010 годзе быў сарваны чарнігаўскімі ўладамі, якія, па каментары «Нашай Ніве» Віталя Супрановіча, суарганізатара імпрэзы, знаходзіліся «ў кантакце з афіцыйным беларускім бокам», які настойліва параіў «не дазваляць фэст». Пра палітычнае адценне забаронаў перадавала і радыё «Свабода». Аляксандр Кулінковіч, франтмен гурта «Neuro Dubel», у сваёй калонцы на «БелаПАН» звязаў адмену фестываля з набліжэннем прэзідэнцкіх выбараў 2010 года.

Прызнанне Канцэпцыя фестывалю была пазітыўна ацэнена Сяргеем Міхалком, Алегам Скрыпкай і іншымі музыкамі.

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйны сайт фэсту

Катэгорыя:Фестывалі Украіны Катэгорыя:Музыка Украіны Катэгорыя:Цэнзура ў Беларусі Катэгорыя:Цэнзура ва Украіне