Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семiнарыя ў Гродна — вышэйшая каталіцкая спецыяльная навучальная ўстанова для падрыхтоўкі святароў. З 2018 года семінарыя афіцыйна атрымала статус міждыяцэзіяльнай. Вядзе падрыхтоўку святароў для служэння ў Гродзенскай і Віцебскай дыяцэзіях і ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Гісторыя Духоўная семінарыя ў Гродне была заснавана 1 верасня 1990 года біскупам Тадэвушам Кандрусевічам. На першы курс было залічана 37 чалавек з розных канцоў былога СССР: 15 чалавек з Гродзенскай вобласці, 9 чалавек з іншых абласцей Беларусі, 12 чалавек з Украіны і 1 чалавек з ГрузііВЫШЭЙШАЯ ДУХОЎНАЯ СЕМІНАРЫЯ.

Семінарыя размешчана ў адаптаваным у 1991 годзе быдынку былога кляштара бернардзінцаў, які быў пабудаваны ў XVII стагоддзі.

У 1997 годзе была адкрыта семнінарыйная бібліятэка, яе кнігазбор налічвае амаль 20 тыс. тамоў і 80 найменняў часопісаў. У 2000 годзе было скончана будаўніцтва актавай залы.

Рэктары Станіслаў Кучынскі (з 1990) Люцыян Радомскі (з 1996) Антоній Дзям’янка (з 2000) Іосіф Станеўскі (з 2005) Раман Рачко (з 2014) Віталь Вайцяхоўскі (з 2018)

Вядомыя выпускнікі Юрый Касабуцкі, беларускі каталіцкі дзеяч, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Алег Буткевіч, беларускі каталіцкі дзеяч, біскуп віцебскі. Іосіф Станеўскі, беларускі каталіцкі дзеяч. Яўген Бартніцкі, беларускі паэт, каталіцкі святар. Раман Рачко Андрэй Рылка, беларускі каталіцкі дзеяч, рэктар Пінскай вышэйшай духоўнай семінарыіСемінарыя — шанец для смелых

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1990 годзе Катэгорыя:1990 год у Гродне Катэгорыя:Духоўныя навучальныя ўстановы Беларусі